Перайсці да зместу

Палітыка банка па ПАД/ФТ

Процідзеянне легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму

ААТ "Белінвестбанк" (далей па тэксце – Банк), будучы актыўным удзельнікам міжнароднага банкаўскага таварыства, вырашае задачы павышэння канкурэнтназдольнасці эканомікі Рэспублікі Беларусь, яе дыверсіфікацыі, стымулявання інвестыцыйнай дзейнасці, пры забеспячэнні процідзеяння легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму  (далей – ПАД/ФТ), у адпаведнасці з выпрацаванай Палітыкай, заснаванай на патрабаваннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рэкамендацыях Базельскага камітэта па банкаўскім наглядзе, усеагульных дырэктыў па процідзеянні адмыванню даходаў у прыватным банкаўскім сектары (Вольфсбергскія прынцыпы), рэкамендацыях FATF, Статуце ААТ "Белінвестбанк".

Гэтая Палітыка заснаваная на наступных прынцыпах:

У Банку створана і рэальна функцыяніруе эфектыўная сістэма фінансавага маніторынгу, закліканая паставіць надзейны бар’ер адмыванню злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму.

Асновай сістэмы з’яўляюцца Правілы ўнутранага кантролю і праграмы яго ажыццяўлення, зацверджаныя Праўленнем  Банка.

Правілы змяшчаюць механізмы выяўлення фактаў выкарыстання паслуг для легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фінансавання тэрарызму, і паведамлення ўпаўнаважанага органа ва ўстаноўленым парадку аб падлеглых асабліваму кантролю і падазроных аперацыях кліентаў і іх контрагаентаў; вызначаюць функцыі і строга рэгламентуюць узаемадзеянне структурных падраздзяленняў і работнікаў Банка ў мэтах процідзеяння легалізацыі злачынных даходаў і фінансавання тэрарызму.

Каардынацыю працы банка і метадалагічнае суправаджэнне па напрамку ПАД/ФТ забяспечвае Упраўленне фінансавага маніторынгу.

Кіраўніцтва Банка разумее, што ўкараненне Палітыкі Банка адбываецца шляхам асабістага ўдзелу кожнага работніка. 

Кожны работнік Банка, незалежна ад займаемай пасады, у межах сваіх службовых абавязкаў удзельнічае ў выяўленні фінансавых аперацый, падлеглых асабліваму кантролю, выяўляе неабходную пільнасць у адносінах да любых падазроных аперацый і здзелак, асаблівую ўвагу надаючы фінансавым аперацыям кліентаў з высокай ступенню рызыкі.

Банк забяспечвае бесперапынную падрыхтоўку і навучанне ўсіх работнікаў па пытаннях прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманных злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці ў мэтах азнаямлення са зменамі дзеючага заканадаўства, актуальнымі пытаннямі яго практычнага прымянення, дадатковымі прыкметамі падазроных аперацый і сучаснымі мерамі процідзеяння.

Банк праводзіць ідэнтыфікацыю ўдзельнікаў фінансавых аперацый, устанаўленне канечных бенефіцыярных уласнікаў кліента ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Банка, прымае меры па выяўленні з колькасці ўдзельнікаў фінансавых аперацый палітычна значных асоб замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, а таксама кліентаў-арганізацый, бенефіцыярнымі ўладальнікамі якіх яны з’яўляюцца.

Банк фіксуе інфармацыю, атрыманую ў ходзе ідэнтыфікацыі кліента, у электроннай анкеце да якой забяспечаны доступ работнікам банка, якія ажыццяўляюць абслугоўванне кліента.

Банк забяспечвае пры ажыццяўленні фінансавых аперацый, звязаных з грашовымі банкаўскімі пераводамі, перадачу і захоўванне інфармацыі ў поўным аб’ёме аб адпраўшчыку (плацельшчыку) ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Банк прадастаўляе кліентам поўны пералік паслуг на тыпавых умовах, прапанаваных Банком, ажыццяўляючы маніторынг фінансавых аперацый кліентаў у строгай адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Банк адмаўляе асобам, якія здзяйсняюць фінансавыя аперацыі, у іх выкананні (за выключэннем залічэння на рахунак атрымальніка грашовых сродкаў, што паступілі) у выпадку непрадстаўлення дакументаў, неабходных для рэгістрацыі фінансавай аперацыі, падлеглай асабліваму кантролю.

Банк не інфармуе асоб, што здзейснілі фінансавыя аперацыі, аб прымаемых мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманных злачынным шляхам, і фінасаванні тэрарыстычнай дзейнасці.

Банк прыпыняе фінансавыя аперацыі асоб, якія здзяйсняюць іх, у адпаведнасці з умовамі і парадкам, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым прыпыненне фінасавай аперацыі не з’яўляецца падставай для ўзнікнення адказнасці Банка за страты і маральную шкоду, нанесеныя такімі дзеяннямі.

Банк захоўвае банкаўскую тайну аб усіх аперацыях кліентаў, інфармуючы адпаведныя органы аб аперацыях кліентаў, падлеглых асабліваму кантролю ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Банк прадастаўляе па запыце органа фінансавага маніторынгу неабходную інфармацыю, у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Банк ажыццяўляе захоўванне інфармацыі і дакументаў па аперацыях, падлеглых асабліваму кантролю, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Банк не адкрывае рахункі на ананімных уладальнікаў.

Банк не ўступае і не падтрымлівае дзелавыя адносіны з банкамі-нерэзідэнтамі, якія не маюць на тэрыторыі дзяржаў, у якіх яны зарэгістраваны, пастаянна дзеючых органаў кіраўніцтва і не з’яўляюцца членамі банкаўскай групы  (банкаўскага холдынгу).

Банк прымае меры, скіраваныя на перадухіленне устанаўлення зносінаў з банкамі-нерэзідэнтамі, рахункі якіх выкарыстоўваюцца банкамі, якія не маюць на тэрыторыі дзяржаў, у якіх яны зарэгістраваны, пастаянна дзеючых органаў кіраўніцтва і не з’яўляюцца членамі банкаўскай групы (банкаўскага холдынгу).

Банк не падтрымлівае дзелавыя адносіны з крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, не зарэгістраванымі ва ўстаноўленым парадку або тымі, што не маюць сапраўднага дазволу, атрыманага ва ўстаноўленым парадку, на права займацца банкаўскай дзейнасцю.

Банк не ўстанаўлівае карэспандэнцкія адносіны з банкамі, зарэгістраванымі на тэрыторыі офшарных зон, а таксама ў краінах, у дачыненні да якіх маецца інфармацыя аб магчымых фактах нелегальнай вытворчасці наркатычных рэчываў на іх тэрыторыі, іх супрацоўніцтва з тэрырыстычнымі арганізацыямі і (або) аб няўдзеле гэтых краін у міжнародным супрацоўніцтве па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам.

Банк у сваёй дзейнасці імкнецца да дасягнення самых высокіх стандартаў і пры гэтым забяспечвае выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.