Перайсці да зместу

Раскрыццё інфармацыі

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб раскрыцці інфармацыі аб дзейнасцi банка, адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развiцця Рэспублiкi Беларусь", нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыі, банкаўскай групы і банкаўскага холдынгу, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2013 года № 19 (далей – Інструкцыя), ААТ "Белінвестбанк" прадстаўляе Вашай увазе наступную інфармацыю:

1.найменне, звесткі аб месцазнаходжанні, дзяржаўнай рэгістрацыі банка (рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, дата прыняцця рашэння аб дзяржаўнай рэгістрацыі банка), ліцэнзійных паўнамоцтвах ажыццяленне банкаўскай дзейнасці (нумар і дата выдачы ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, пералік банкаўскіх аперацый, указаны ў ёй), інфармацыя аб прыпыненні, аднаўленні дзеяння або аб адкліканні Нацыянальным банком ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, у тым ліку ў частцы ажыццяўлення асобных банкаўскіх аперацый, поўны тэкст статуса банка, памер статутнага фонду, рэжым працы і тэлефоны для даведак;

2. звесткі пра ажыццяўляемыя банкаўскія аперацыі і іншыя паслугі, у тым ліку пра ўмовы заключэння і ажыццяўлення здзелак (фізічным асобам, юрыдычным асобам, фінансавым інстытутам), памеры ўзнагароджання (платы) за іх ажыццяўленне, парадак іх ажыццяўлення. Парадак ажыццяўлення разлікаў і іншыя звесткі;

3. звесткі аб арганізацыйнай структуры банка ў разрэзе регіёнаў (вобласці і горад Мінск): найменне, месцазнаходжаннне, рэжым працы і тэлефоны для даведак структурных падраздзяленняў і аддаленых працоўных месцаў;

4. склад Назіральніцкага савета банка (старшыня, незалежныя дырэктары. Прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіравання банка, іншыя члены): прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца асноўнай працы, кваліфікацыя і прафесійны вопыт, членства (кіраўніцтва) ў камітэтах, створаных Назіральніцкім саветам банка;

5. склад (члены) Праўлення Банка: прозвішча. Уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), займаемая пасада, кваліфікацыя і прафесійны вопыт, паўнамоцтвы (пытанні, што курыруюцца), графік прыёму наведвальнікаў;

6. склад банкаўскага холдынгу і (або) банкаўскай групы, у які (якую) ўваходзіць банк: найменне юрыдычных асобаў, структура ўзаемнага ўдзелу ўдзельнікаў банкаўскага холдынгу, у тым ліку доля ўдзелу, найменне, месцазнаходжанне і адрас інтэрнэт-сайта яго галаўной арганізацыі;

7. значэнні паказчыкаў, якія характарызуюць выкананне банком нарматываў бяспечнага функцыяніравання ААТ "Белінвестбанк", устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь

8. значэнні паказчыкаў, якія характарызуюць выкананне банкаўскім холдынгам нарматываў бяспечнага функцыяніравання ААТ "Белінвестбанк", устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь;

9. памер фактычна створаных і патрабуемых спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт па актывах і аперацыях, не адлюстраваных  на балансе, на 1-е чысло месяца;

10. звесткі аб структуры ўласнасці банка: акцыянеры і іншыя бенефіцыярныя ўласнікі банка, якія валодаюць пяццю і больш працэнтамі акцый банка: найменне і краіна месцазнаходжання (у адносінах да арганізацыі), прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і краіна пражывання (у адносінах да фізічнай асобы);

11. у поўным аб’ёме гадавая справаздачнасць і справаздачнасць аб дзейнасці банка, складзеныя ў адпаведнасці з НСФС, за выключэннем звестак, якія складаюць банкаўскую, камерцыйную і іншую тайну банка, якая ахоўваецца законам, а таксама аўдытарскае заключэнне, якое пацвярджае дакладнасць гадавой фінансавай справаздачнасцi;

12. у поўным аб’ёме гадавая кансалідаваная справаздачнасць і кансалідаваная (квартальная) справаздачнасць дзейнасці банкаўскага холдынгу, складзеныя ў адпаведнасці з НСФС, за выключэннем звестак, якія складаюць банкаўскую, камерцыйную і іншую тайну банка, якая ахоўваецца законам, а таксама аўдытарскае заключэнне, якое пацвярджае дакладнасць гадавой кансалідаванай фінансавай справаздачнасцi;

13. у поўным аб’ёме гадавая кансалідаваная фінансавая справаздачнасць, складзеная ў адпаведнасці з МСФС, разам з аўдытарскім заключэннем, што пацвярджае яе дакладнасць, а таксама кансалідаваная справаздачнасць, складзеная ў адпаведнасці з МСФС, у поўным аб’ёме, за выключэннем заўваг, што змяшчаюць кароткае апісанне істотных элементаў уліковай палітыкі і іншыя заўвагі;

14. паказчыкі дзейнасці, разлічаныя штоквартальна на падставе кансалідаванай фінансавай справаздачнасці ў адпаведнасці з МСФС;

15. стратэгічны план развіцця банка і справаздача пра ход яго рэалізацыі на 1 студзеня года, наступнага пасля справаздачнага, у аб’ёме, які забяспечвае канфідэнцыяльнасць інфармацыі, што змяшчае банкаўскую, камерцыйную і іншую ахоўную законам тайну, – у форме прэзентацыі або іншай зручнай для ўспрымання форме;

16. апісанне сістэмы кіравання рызыкамі і сістэмы ўнутранага кантролю ў аб’ёме, які забяспечвае канфідэнцыяльнасць інфармацыі, што змяшчае банкаўскую, камерцыйную і іншую ахоўную законам тайну, інфармацыя аб службовых асобах, адказных за кіраванне рызыкамі ў банку і за ўнутраны кантроль у банку, іх назначэнні і вызваленні ад выканання дадзеных функцый;

17. прынцыпы і стандарты прафесіянальнай этыкі;

18. палітыка банка ў адносінах да раскрыцця інфармацыі, вызначаная лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі банка;

19. апісанне палітыкі па выключэнні канфлікту інтарэсаў, сфер і ўмоў яго ўзнікнення і мер па іх выяўленні і ўрэгуляванні ў банку і палітыкі па ўзнагароджаннях кіраўнікоў і работнікаў банка;

20. звесткі аб месцах прадастаўлення крэдытных справаздач;

21. пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца банкам па заяве зацікаўленых асобаў;

22. адрас інтэрнэт-сайта Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь – www.nbrb.by;

23. прэс-рэлізы, паведамленні, якія змяшчаюць істотную інфармацыю аб зменах у дзейнасці, арганізацыйнай структуры, структуры ўласнасці і стане банка і іншая інфармацыя, прызначаная для размяшчэння на інтэрнэт-сайце банка ў адпаведнасці з заканадаўствам і (або) лакальнымі  нарматыўнымі прававымі актамі банка.