Перайсці да зместу
bg-image

Апісанне сістэмы ўнутранага кантролю

У ААТ "Белінвестбанк" (далей ‒ Банк) распрацавана Стратэгія арганізацыі сістэмы ўнутранага кантролю ў адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 года № 165-З "Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння", Інструкцыяй аб арганізацыі сістэмы ўнутранага кантролю, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2012 г. № 625, і іншымі лакальнымі прававымі актамі Банка.

Унутраны кантроль у Банку ажыццяўляецца:

  • агульным сходам акцыянераў Банка;

  • Рэвізійнай камісіяй Банка;

  • Наглядальным саветам Банка;

  • Аўдытарскім камітэтам Банка і іншымі камітэтамі, створанымі пры Наглядальным савеце Банка;

  • Праўленнем Банка;

  • камітэтамі, функцыянаванне якіх неабходна для калегіяльнага рашэння пытанняў, звязаных аперацыямі (здзелкамі), якія праводзяцца Банкам;

  • службовай асобай, адказнай за ўнутраны кантроль у Банку;

  • дэпартаментам унутранага кантролю і камплаенсу;

  • кіраваннем унутранага аўдыту;

  • структурнымі падраздзяленнямі Банка;

  • работнікамі Банка ўсіх узроўняў у межах іх кампетэнцыі і паўнамоцтваў.

Сістэма ўнутранага кантролю ў Банку арганізавана на кансалідаванай аснове.

Сістэма ўнутранага кантролю Банка, зыходзячы з яе мэт, устаноўленых Стратэгіяй арганізацыі сістэмы ўнутранага кантролю, арганізуецца па наступных асноўных напрамках:

  • кантроль эфектыўнасці і выніковасці вытворчай і фінансавай дзейнасці Банка, банкаўскага холдынгу;

  • кантроль надзейнасці, паўнаты і своечасовасці фінансавай і ўпраўленчай інфармацыі;

  • камплаенс-кантроль.

Банк ажыццяўляе наступныя віды ўнутранага кантролю: папярэдні, бягучы і наступны.

Папярэдні кантроль ажыццяўляецца да фактычнага здзяйснення банкаўскіх і іншых аперацый (здзелак) і выкарыстоўваецца:

  • у галіне падбору кадраў;

  • у галіне прыцягнення і размяшчэння грашовых сродкаў

  • у галіне матэрыяльных рэсурсаў;

  • у галіне размежавання абавязкаў і паўнамоцтваў;

  • у іншых галінах, вызначаных у лакальных прававых актах Банка.

Бягучы кантроль у выглядзе назірання, аналізу, ацэнкі, маніторынгу, у тым ліку запісаў сістэмы відэаназірання, кантролю, дадатковага кантролю пэўных аперацый у адпаведнасці з лакальнымі актамі Банка за здзяйсняльнымі банкаўскімі і іншымі аперацыямі (здзелкамі) i iншай дзейнасцю, выкананнем устаноўленых працэдур прыняцця рашэнняў па ажыццяўленні банкаўскіх і іншых аперацый (здзелак), усталяванага дакументазвароту ажыццяўляецца на працягу аперацыйнага дня Банка ў працэсе выканання работнікам ускладзеных на яго абавязкаў.

Наступны кантроль ажыццяўляецца пасля здзяйснення банкаўскіх і іншых аперацый (здзелак). У працэсе далейшага кантролю правяраюцца абгрунтаванасць і правільнасць здзяйснення аперацый (здзелак), адпаведнасць дакументаў устаноўленым формам і патрабаванням па іх афармленні, адпаведнасць выканання работнікамі абавязкаў іх службовай інструкцыі, выкананне ўстаноўленых працэдур зверкі, узгаднення і візавання дакументаў, ацэньваецца эфектыўнасць забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, аналізуецца размеркаванне абавязкаў паміж работнікамі, выяўляюцца прычынна-выніковыя сувязі парушэнняў і недахопаў і вызначаюцца меры па іх ліквідацыі, карэктуюцца плануемыя і прагназуемыя паказчыкі.

Банк ажыццяўляе ўнутраны маніторынг сістэмы ўнутранага кантролю на пастаяннай аснове шляхам назірання за яе функцыянаваннем на ўсіх узроўнях кіравання ў мэтах:

  • ацэнкі ступені адпаведнасці сістэмы ўнутранага кантролю маштабам і характару дзейнасці Банка;

  • выяўлення недахопаў сістэмы ўнутранага кантролю;

  • распрацоўкі прапаноў па ўдасканаленні сістэмы ўнутранага кантролю;

  • ажыццяўлення кантралявання рэалізацыі прынятых рашэнняў.

Са згоды Наглядальнага савета банка (пратакол ад 19.03.2015 № 4) загадам па банку ад 26.03.2015 № 194 службовай асобай, адказнай за ўнутраны кантроль у банку, прызначаны Тарасюк Алег Сяргеевіч.