Перайсці да зместу

Камітэт па карпаратыўнаму кіраванню, кадрах і ўзнагароджаннях

Склад Камітэта па карпаратыўным кіраванні, кадрах і ўзнагароджаннях (далей – Камітэт) зацверджаны рашэннем Назіральнага савета банка ад 8 кастрычніка 2021 г. (пратакол № 19):

  • Стэфановіч Л.І. – старшыня Камітэта, незалежны дырэктар, член Назіральнага савета ААТ "Белінвестбанк";

  • Ермакова Н.А.– незалежны дырэктар, член Назіральнага савета ААТ "Белінвестбанк";

  • Манастырная М.М. – незалежны дырэктар, член Назіральнага савета ААТ "Белінвестбанк";

  • Тамковіч Р.Р. – дырэктар юрыдычнага дэпартамента, член Праўлення банка;

  • Ліпніцкая С.С. – начальнік упраўлення карпаратыўных адносін, карпаратыўны сакратар.

Камітэт з'яўляецца пастаянна дзеючым кансультацыйна-дарадчым органам Назіральнага савета банка, які забяспечвае эфектыўнае выкананне Назіральным саветам банка сваіх функцый па агульным кіраўніцтве дзейнасцю банка пры вырашэнні пытанняў у галіне карпаратыўнага кіравання, кадравай палітыкі і ўзнагароджанняў членаў органаў кiравання банка, іншых работнікаў банка.

Асноўнай мэтай дзейнасці Камітэта з'яўляецца паглыбленая прапрацоўка пытанняў і выпрацоўка праектаў рашэнняў па пытаннях карпаратыўнага кіравання, кадрах і ўзнагароджаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Назіральнага савета банка.

Задачамі Камітэта з’яўляецца:

  • разгляд і падрыхтоўка рэкамендацый па развіцці сістэмы карпаратыўнага кіравання банка ў частцы, якая адносіцца да кампетэнцыі Наглядальнага савета банка;

  • аналіз эфектыўнасці сістэмы карпаратыўнага кіравання;

  • разгляд лакальных нарматыўных прававых актаў па пытаннях карпаратыўнага кіравання, зацвярджэнне якіх аднесена да кампетэнцыі Наглядальнага савета банка;

  • выпрацоўка прапаноў па павышэнні эфектыўнасці кадравай палітыкі банка, уключаючы палітыку ў галіне кадравых прызначэнняў, матывацыі працы, выплат узнагароджанняў у частцы, аднесенай да кампетэнцыі Наглядальнага савета банка;

  • выпрацоўка рэкамендацый Наглядальнаму савету банка:

 1. па абранні членаў Наглядальнага савета банка, Праўлення банка, датэрміноваму спыненню iх паўнамоцтваў;
 2. па прызначэнні Старшыні Праўлення банка і вызваленні яго ад пасады;
 3. па прызначэнні на пасаду і вызвалення ад пасады кіраўніка службы ўнутранага аўдыту, службовай асобы, адказнай за кіраванне рызыкамі ў банку, службовай асобы, адказнай за ўнутраны кантроль у банку.

За 9 месяцаў 2021 года праведзена 14 пасяджэнняў Камітэта па карпаратыўным кіраванні, кадрах і ўзнагароджаннях.