Перайсці да зместу

Камітэт па стратэгіі

Склад Камітэта па стратэгіі зацверджаны рашэннем Назіральнага савета банка ад 8 кастрычніка 2021 г. (пратакол № 19):

  • Ермакова Н.А.– старшыня Камітэта, незалежны дырэктар, член Назіральнага савета ААТ "Белінвестбанк";

  • Валасюк А.П. – незалежны дырэктар, член Назіральнага савета ААТ "Белінвестбанк";

  • Стэфановіч Л.І. – незалежны дырэктар, член Назіральнага савета ААТ "Белінвестбанк";

  • Цітоў А.М. – незалежны дырэктар, член Назіральнага савета ААТ "Белінвестбанк";

  • Барэйка І.Г. – намеснік Старшыні Праўлення ААТ "Белінвестбанк";

  • Васюковіч А.І. – дырэктар фінансава-эканамічнага дэпартамента.

Камітэт з'яўляецца кансультацыйна-дарадчым органам і створаны для разгляду пытанняў у частцы вызначэння стратэгіі развіцця, асноўных задач і прыярытэтных напрамкаў дзейнасці банка, каардынацыі стратэгічнага развіцця банка, садзейнічання рэалізацыі рашэнняў агульнага Сходу акцыянераў банка, Назіральнага савета банка і Праўлення банка, якія накіраваны на стратэгічнае развіццё банка.

Асноўнымі задачамі Камітэта з'яўляюцца вызначэнне стратэгічных мэт дзейнасці і прыярытэтных напрамкаў развіцця банка, маніторынг іх дасягнення і рэалізацыі.

Паўнамоцтвамі Камітэта ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі з'яўляюцца:

  • вызначэнне рэзерваў павышэння эфектыўнасці і ўстойлівасці банка,     прыярытэтных напрамкаў развіцця банка;

  • разгляд праекта Стратэгічнага плана развіцця банка, іншых праграмных дакументаў стратэгічнага развіцця банка, унясенне прапаноў па іх карэкціроўцы;

  • ажыццяўленне кантролю рэалізацыі Стратэгічнага плана развіцця банка, іншых праграмных дакументаў стратэгічнага развіцця банка;

  • узгадненне канцэпцый развіцця новых напрамкаў дзейнасці банка;

  • выпрацоўка рэкамендацый па ўдасканаленні работы падраздзяленняў банка ў рамках стратэгічнага плана развіцця банка, па іншых істотных пытаннях у галіне стратэгічнага развіцця банка;

  • разгляд рэкамендацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, знешніх аўдытараў, іншых арганізацый у сферы стратэгічнага развіцця банка і пры неабходнасці ўнясенне прапаноў па карэкціроўцы праграмных дакументаў стратэгічнага развіцця.

За 9 месяцаў 2021 года праведзена 6 пасяджэнняў Камітэта па стратэгіі.