Перайсці да зместу

Прынцыпы і стандарты прафесіянальнай этыкі

Асноўныя нормы і правілы прафесіянальнай этыкі работнікаў банка змяшчаюцца ў Кодэксе прафесіянальнай этыкі работніка ААТ «Белінвестбанк», у адпаведнасці з якімі работнік банка прымае на сябе маральнае абавязацельства падтрымліваць карпаратыўныя банкаўскія каштоўнасці, кіравацца прапанаванымі этычнымі нормамі і правіламі прафесіянальных паводзінаў.

Агульнымі карпаратыўнымі каштоўнасцямі для работнікаў банка з’яўляюцца прынцыповасць, сумленнасць, абавязковасць, адданасць свайму банку, адказнасць за яго поспех, прэстыж і працвітанне;

- увага да кліента – адзін з асноўных прынцыпаў работы банка. Прафесіянальны доўг работніка – забяспечыць належную якасць і высокую культуру абслугоўвання кліентаў;

- работнікі банка, ствараючы і падтрымліваючы камфортныя працоўныя абставіны, павінны выконваць наступныя нормы і правілы дзелавога этыкету ў дачыненнях з кліентамі:

* з павагай ставіцца да ўсіх кліентаўбез выключэння;

* працаваць з кліентам у адпаведнасці з заканадаўствам і ў межах сваёй кампетэнцыі;

* з асаблівай увагай ставіцца да прапаноў і пажаданняў кліента;

* у працэсе стасункаў быць стрыманым і тактоўным.

Рашаючым фактарам у стварэнні належнай рэпутацыі банка ў вачах кліентаў з’яўляецца высокая кампетэнтнасць, уменне правільна і своечасова, на ўзаемавыгадных умовах вырашаць усе прафесіянальныя пытанні.