Перайсці да зместу

РГАВ ААТ «Белінвестбанк»

«Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне ветэранаў адкрытага акцыянернага таварыства "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк" з’яўляецца добраахвотнай грамадскай арганізацыяй грамадзян-пенсіянераў, якія выйшлі на пенсію з сістэмы ААТ «Белінвестбанк», ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку аб’ядналіся на аснове супольнасці інтарэсаў для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў пенсіянераў.

Поўнае найменне: Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне ветэранаў адкрытага акцыянернага таварыства "Беларускі  банк развіцця рэканструкцыі "Белінвестбанк".

Скарочанае найменне - РГАВ ААТ "Белінвестбанк";

Аб’яднанне было зарэгістравана 2 снежня 2011 года.

РГАВ ААТ "Белінвестбанк" з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, структура якой уключае ў сябе абласныя ветэранскія арганізацыі і ветэранскую арганізацыю па г.Мінску і Мінскай вобласці (далей – ветэранскія арганізацыі).

Рашэнне аб стварэнні ветэранскіх арганізацый прымае Канферэнцыя РГАВ ААТ "Белінвестбанк".

СТРУКТУРА ВЕТЭРАНСКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ

(Па абласцях, г.Мінску і Мінскай вобласці)

Вышэйшым органам ветэранскай арганізацыі з’яўляецца сход ветэранскай арганізацыі (далей – сход).

Гадавы (чарговы) сход праводзіцца штогод, не пазней за тры месяцы пасля заканчэння справаздачнага года.

Пазачарговыя сходы склікаюцца старшынёй сходу ветэранскай арганізацыі па ўласнай ініцыятыве, па ініцыятыве Савета  РГАВ ААТ "Белінвестбанк", калі гэтага патрабуюць інтарэсы ветэранскай арганізацыі.

У перыяд паміж сходамі дзейнасцю ветэранскай арганізацыі кіруе старшыня сходу ветэранскай арганізацыі (далей – старшыня ветэранскай арганізацыі).

Кантрольным органам ветэранскай арганізацыі з’яўляецца рэвізор, абіраемы на сходзе з ліку членаў ветэранскай арганізацыі тэрмінам на 3 гады.

ОРГАНЫ ЎПРАЎЛЕННЯ ПА РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

Вышэйшым органам упраўлення РГАВ ААТ "Белінвестбанк" з’яўляецца канферэнцыя РГАВ ААТ "Белінвестбанк", якая склікаецца не радзей за адзін раз на 5 гадоў.

Пазачарговая каферэнцыя можа быць склікана па ініцыятыве Савета РГАВ ААТ "Белінвестбанк", рэвізійнай камісіі РГАВ ААТ "Белінвестбанк" або па патрабаванні не менш як адной трэці членаў Аб’яднання.

Кіруючым органам РГАВ ААТ "Белінвестбанк" у перыяд паміж канферэнцыямі з’яўляецца Савет РГАВ ААТ "Белінвестбанк" (далей - Савет або  Савет РГАВ ААТ "Белінвестбанк").

Кантрольным органам РГАВ ААТ "Белінвестбанк" з’яўляецца рэвізійная камісія РГАВ ААТ "Белінвестбанк".

Членамі Аб’яднання могуць быць непрацуючыя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выйшлі на пенсію з сістэмы ААТ  "Белінвестбанк" і прапрацавалі ў сістэме ўказанага банка не менша за 5 гадоў, прымаюць пасільны ўдзел у працы Аб’яднання і прызнаюць Статут.

Аб’яднанне мае фіксіраванае членства фізічных асоб. Персанальны ўлік членаў вядуць ветэранскія арганізацыі, якія прадстаўляюць звесткі ў Савет, які вядзе агульны спіс членаў Аб’яднання.