Перайсці да зместу

Апісанне Палітыкі па выключэнні канфлікту інтарэсаў і ўмоваў яго ўзнікнення

Палітыка выключэння канфлікту інтарэсаў, сфераў і ўмоваў яго ўзнікнення і мераў па іх выяўленні і ўрэгуляванні ў ААТ "Белінвестбанк", зацверджана пастановай Назіральнага савета ААТ "Белінвестбанк" ад 25.04.2013 (пратакол № 13) (далей – Палітыка), у адпаведнасці з патрабаваннямі Банкаўскага кодэкса, нарматыўных прававых актаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць арганізацыю карпаратыўнага кіравання і сістэмы ўнутранага кантролю ў банках, небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, банкаўскіх групах і холдынгах.

Канфлікт інтарэсаў – супэрачнасць паміж маёмаснымі, іншымі інтарэсамі Банка і яго акцыянераў (іншых бенефіцыарных уласнікаў), органаў кіравання Банка і іх членаў, арганізацый, якія ўваходзяць у састаў банкаўскага холдынга, галаўной арганізацыяй якого з’яўляецца Банк, структурных падраздзяленняў банка, працаўнікоў Банка, кліентаў, якое можа пацягнуць за сабой неспрыяльныя наступствы для Банка і (або) яго кліентаў.

Палітыка накіравана на павышэнне даверу да Банка з боку кліентаў, контрагентаў і партнёраў, забеспячэнне справядлівага абслугоўвання кліентаў і выкананне высокіх стандартаў карпаратыўнага кіравання на прынцыпах адкрытасці, празрыстасці і прадказальнасці.

Палітыка вызначае асноўныя падыходы да рэалізацыі мераў па выключенні канфлікту інтарэсаў і ўмоваў яго ўзнікнення, а таксама парадак выяўлення канфлікту інтарэсаў, сфераў і ўмоваў яго ўзнікнення, ажыццяўлення кантралявання паўнаты і эфектыўнасці мераў, якія прымаюцца па іх выяўленні і ўрэгуляванні.

Палітыка дзейнічае ў адносінах усіх працаўнікоў Банка, а таксама рас-паўсюджваецца на дзеянні працаўнікоў Банка ў адносінах да даччынных і залежных арганізацый, якія здольны значна паўплываць на дзейнасць Банка.

Кіраванне Банка забяспечвае стварэнне арганізацыйнай структуры, якая максімальна зніжае магчымасць узнікнення канфлікту інтарэсаў паміж Банкам (у тым ліку яго працаўнікамі), кліентамі і контрагентамі, а таксама паміж кліентамі Банка, максімальна рэалізуе меры па выключэнні канфлікту інтарэсаў і ўмоваў яго ўзнікнення, а таксама па ўпраўленні канфліктам інтарэсаў.

Кожны канфлікт інтарэсаў, у тым ліку канфлікт інтарэсаў, які выходзіць за рамкі Палітыкі, можа быць унікальным, у сувязі з чым Банк, для яго папярэджання і ўрэгулявання,  выкарыстоўвае разнастайныя метады, як такія, якія непасрэдна вызначаны у Палітыцы і іншых лакальных прававых актах Банка і рэгламентуюць парадак папярэджання і ўрэгулявання канфлікту інтарэсаў у Банку, так і іншыя  метады, зыходзячы з характару кожнага канфлікту інтарэсаў або ўмоваў яго ўзнікнення, якія яго сфарміравалі.

  • Банк прымае меры, у тым ліку:

- устаноўка інфармацыйных бар’ераў (працэдураў размежавання доступу да канфідэнцыяльнай інфармацыі, а таксама яе перадачы або распаўсюджвання);

- размеркаванне абавязкаў і кантрольных функцый паміж працаўнікамі Банка;

- устанаўленне пэўных правілаў паводзінаў працаўнікоў Банка, якіх закранае канфлікт інтарэсаў;

  • працаўнікам Банка забараняецца:

- выдаваць звесткі, якія складаюць банкаўскую таямніцу і іншую таямніцу, якая закранае канфлікт інтарэсаў;

- злоўжываць сваім становішчам у Банку і (або) выкарыстоўваць інфармацыю, якую яны атрымліваюць у працэсе выкання сваіх службовых абавязкаў, у мэтах атрымання асабістай выгады, прымаць ад трэціх асобаў узнагароджанні, карыстацца іх паслугамі і льготамі ў асабістых мэтах;

- прымаць удзел у прыняцці рашэнняў ад імя Банка ў дачыненні да кліента, які заключыў, заключае або мае намер заключыць угоду з Банкам, калі гэта ўгода можа прывесці да канфлікту інтарэсаў з Банкам або яго кліентам, або мае матэрыальны асабісты інтарэс, або працаўнік Банка знаходзіцца ў роднасных (сваяцкіх), дагаворных адносінах з кліентам.

Выяўленне канфліктаў інтарэсаў, якія ўзнікаюць у выніку дзейнасці Банка, ажыццяўляецца працаўнікамі Банка, членамі Назіральнага савета Банка, акцыянерамі Банка на сталай падставе.

Калі членам Праўлення Банка, Назіральнага савета, акцыянерам Банка стала вядома аб канфлікце інтарэсаў, перадумовах яго ўзнікнення або не ўдалося самостойна прадухіліць узнікненне канфлікту інтарэсаў з іх удзелам, то членам Праўлення Банка, Надзiральнага савета неабходна ў пісьмовай форме праінфармаваць службовую асобу, якая адказна за ўнутраны кантроль у Банку, акцыянерам – карпаратыўнага сакратара Банка аб абставінах якія ўзніклі, з мэтай каардынацыі службовай асобай, якая адказна за ўнутраны кантроль у Банку, работы па прадухіленні, разглядзе і ўрэгуляванні канфлікту інтарэсаў, яго ўмоваў.

У выпадку, калі член Назіральнага савета Банка апынуўся або можа апынуцца ў сітуацыі канфлікту інтарэсаў, то дадзеная асоба абавязана неадкладна паведаміць Назіральны савет банка аб узнікненні канфлікту інтарэсаў і не ўдзельнічаць у прыняцці адпаведнага рашэння. У такім выпадку канфлікт інтарэсаў лічыцца выключаным і далейшыя меры па яго ўрэгуляванні не прымаюцца.

Каардынацыю работы па прадухіленні і ўрэгуляванні канфлікту інтарэсаў, яго ўмоваў, якія ўзнікаюць у дзейнасці Банка, ажыццяўляе дэпартамент унутранага кантролю і камплаенсу на падставе інфармацыі, якая  паступіла ад органаў кіравання Банка, іх членаў, структурных падраздзяленняў Банка, а таксама на падставе матэрыялаў унутраных кантрольных мерапрыемстваў, якія былі праведзены дэпартаментам унутранага кантролю і камплаенсу, структурнымі падраздзяленнямі Банка у межах іх кампетэнцый і праверкаў упраўлення ўнутранага аўдыту.