Перайсці да зместу
bg-image

Банкаўскія дакументарныя аперацыі

Міжнародны гандаль адкрывае для прадпрыемства шмат перспектыў. Аднак, існуюць і рызыкі, якія могуць паўстаць на этапе ўстанаўлення партнёрства з замежнымі контрагентамі.

Граматны выбар формы аплаты па кантракце – найбольш істотная частка любой знешнегандлёвай здзелкі.

Калi Вы ажыццяўляеце знешнеэканамічную дзейнасць і жадаеце:
 
  • мінімізаваць рызыкі, звязаныя з дзелавой рэпутацыяй замежнага дзелавога партнёра;
  • атрымаць дадатковае забеспячэнне плацежных абавязацельстваў контрагента;
  • атрымаць гарантыю належнага выканання кантрактных дамоўленасцей;
  • выключыць заўчаснае адцягненне з абароту грашовых сродкаў (выключэнне авансавага плацяжу;
  • прыцягнуць фінансаванне праекта ў рамках інструментаў знешнегандлёвага фінансавання.
   
Белінвестбанк прапануе карыстацца перавагамі наступных дакументарных аперацый:
   
  Акрэдытывы
  Гарантыі
  Інкаса
   
Перавагі работы з дакументарнымі аперацыямі ў ААТ "Белінвестбанк"
   
Мы зручныя:
 
  • ажыццяўленне дакументарных аперацый без абмежавання геаграфіі;
  • шырокі пералік банкаў-карэспандэнтаў, што паскарае працэс праходжання дакументарных аперацый;
  • ажыццяўленне дакументарных аперацый у замежнай валюце і беларускіх рублях;
  • работа ў рамках Генеральнага дагавора;
  • шырокая філіальная сетка;
  • высокая прафесійная падрыхтоўка персаналу, шматгадовы вопыт у галіне гандлёвага фінансавання і дакументарнага бізнэсу.
Мы мабільныя і аператыўныя:
 
  • магчымасць афармлення дакументарных аперацый ў электронным выглядзе з выкарыстанне сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Інтэрнэт-банкінг и Кліент-банк
Мы кліентаарыентаваныя.
 

Спецыялісты банка дапамогуць Вам на асноўных этапах работы па дакументарных аперацыях:

  • пры заключэнні кантракта і вызначэнне формы разлікаў;
  • пры запаўненні заявы на адкрыццё акрэдытыву;
  • пры атрыманні акрэдытыву і праверцы яго ўмоў;
  • • пры падрыхтоўцы і афармленні дакументаў, неабходных для ажыццяўлення аплаты па акрэдытыве.
Мы абаронім Вашу дзелавую рэпутацыю:
 
  • Аказанне кансультацыі па выкананні камплаенс-працэдур, камплаенс-праверка Вашага дзелавога партнёра для выключэння ўцягвання Вашай кампаніі ў аперацыі, якiя маюць такія негатыўныя наступствы як санкцыі, прыпыненне / адмена ліцэнзіі, шкода бізнес-рэпутацыі
Нам давяраюць: 
 
  • наладжаныя дзелавыя сувязі з прызнанымі замежнымі фінансавымі інстытутамі: Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), Міжнародная фінансавая карпарацыя (МФК), Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР);
  • аб'ём крэдытных ліній, адкрытых для ААТ "Белінвестбанк" найбуйнейшымі замежнымі фінансавымі інстытутамі, дазваляе арганізоўваць пацверджанне акрэдытываў / выпуск гарантый / фінансаванне высокарэйтынгавымі фінансавымі інстытутамі;
  • наяўнасць краінавага крэдытнага рэйтынгу.
Мы не ўдзельнічаем у здзелках:
 
Мы ведаем цану Вашага працоўнага часу і забяспечым максімальную аператыўнасць у рабоце!
   
Аддзел дакументарных аперацый
   
тэл. +375 17 289-28-73
тэл. +375 17 239-88-30
факс +375 17 239-55-58