Перайсці да зместу

Зарплатны праект

 

Зарплатны праект ад ААТ "Белінвестбанк" - гэта хуткі і зручны механізм налічэння і выплаты заработнай платы, прэмій, кампенсацый і іншых выплат работнікам Вашай арганізацыі з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак. У рамках дадзенага банкаўскага прадукту Вы можаце аформіць міжнародныя карткі, выпушчаныя Белінвестбанкам (VISA, Mastercard) рознага ўзроўню ад класічных да высокапрэміяльных, картку нацыянальнай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ, а таксама атрымаць доступ да сэрвісаў, якія дазваляюць здзяйсняць і кантраляваць аперацыі па Вашаму рахунку.

Мы прапануем Вам

Тарыфны план "Аптымальны"
- абавязковая ўмова выпуску зарплатных банкаўскіх плацежных картак работнікам юрыдычнай асобы ў рамках пакетаў "Стандартны". "Прэміум". "Люкс", "VIP" для фізічных асоб
- праграма лаяльнасці ад СТАА "Асоба"
Тарыфны план "Універсальны"
- без абавязковай умовы выпуску зарплатных банкаўскіх плацежных картак работнікам юрыдычнай асобы ў рамках пакетаў для фізічных асоб
- праграма лаяльнасці ад СТАА "Асоба"
Заключэнне дагавора ажыццяўляецца шляхам далучэння пасродкам накіравання ў Банк Заявы на папяровым носьбіце або праз Інтэрнэт-банк.

Перавагі зарплатных праектаў

1
шырокая партнёрская сетка банкаматаў і інфакіёскаў, у якіх зняцце наяўных грашовых сродкаў і здзяйсненне плацяжоў ажыццяўляецца без спагнання камісіі (517 банкаматаў і 133 інфакіёскаў ААТ "Белінвестбанк")
2
бясплатнае зняцце наяўных грашовых сродкаў без камісіі ў сетцы банкаматаў і прылад самаабслугоўвання ААТ "Белаграпрамбанк" і ЗАТ "МТБанк"
3
магчымасць прымаць удзел у рэкламных гульнях і акцыях, якія праводзяцца банкам
4
дадатковыя паслугі і сэрвісы: авердрафт; выпіска на электронную пошту; SMS-апавяшчэнне; ліміты па картках; USSD-банкінг; SMS-банкінг;  Інтэрнэт-банкінг і Мабільны банкінг; сервіс "Валютны распарадчык"; сервіс "Капiлка БІБ"; сервіс “Аплаці”

 

Засталіся пытанні?

Больш падрабязную кансультацыю можна атрымаць па тэлефонах структурных падраздзяленняў банка альбо па тэлефонах:

+375 17 239-02-68 - кліенты буйнога бізнесу;
+375 17 239-02-39 - кліенты малога і сярэдняга бізнесу.

 

Запоўніце заяўку

Назва кампаніі
Імя
Нумар тэлефона
Адрас электроннай пошты
Прадукт нельга аформіць у інтэрнэт-банкінгу