Перайсці да зместу

BIB Контрагент

Сэрвіс праверкі контрагентаў «BIB Контрагент» - новая паслуга, прапанаваная юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.

Добранадзейны контрагент - залог плённага супрацоўніцтва.

Сэрвіс праверкі контрагентаў «BIB Контрагент» прызначаны для пошуку і праверкі суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Рэспублікі Малдова, Кыргызскай Рэспублікі.

Сэрвісам карыстацца проста і зручна. Трэба толькі ўвесці УНП альбо найменне контрагента ў адпаведнае поле ў сістэме Інтэрнэт-банкінг.

Дзякуючы сэрвісу, з'яўляецца магчымасць аператыўна атрымліваць разнастайную інфармацыю пра контрагентаў, у тым ліку звесткі аб рэгістрацыі, судовай гісторыі, фінансавай справаздачнасці, запазычанасці перад бюджэтам, аб удзеле ў дзяржаўных закупках, наяўнасці ліцэнзій і інш.