Перайсці да зместу

Гандлёва-інфармацыйная пляцоўка

У мэтах развіцця і прасоўвання каналаў дыстанцыйнага абслугоўвання, паляпшэння ўмоў і якасці абслугоўвання кліентаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў пры ажыццяўленні валютна-абменных аперацый у ААТ «Белінвестбанк» в рамках сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» для юрыдычных асоб даступная паслуга – электронная гандлёва-інфармацыйная пляцоўка ААТ «Белінвестбанк».

Электронная гандлёва-інфармацыйная пляцоўка – гэта зручны і просты інструмент для ажыццяўлення валютна-абменных аперацый.

Выкарыстанне электроннай гандлёва-інфармацыйнай пляцоўкі дазваляе кліентам банка:  

  • атрымліваць інфармацыю аб курсах валют, устаноўленых банкам для правядзення валютна-абменных аперацый; 

  • скараціць час, звязаны з узгадненнем здзелкі («адзіин клік»);

  • заключаць здзелкі ў рэжыме анлайн – ажыццяўляць фіксаванне курсу і сумы здзелкі; 

  • праглядаць інфармацыю аб здзейсненых здзелках; 

  • атрымліваць аператыўную інфармацыю і навіны банка, заканадаўства, іншую важную інфармацыю.

Для атрымання доступу да электроннай гандлёва-інфармацыйнай пляцоўкі неабходна ажыццявіць падключэнне да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» для юрыдычных асоб.