Перайсці да зместу
bg-image

Аплаці - Бізнес

 

Прымаць плацяжы стала яшчэ лягчэй з дапамогай сэрвісу прыёма плацяжоў "Аплаці".
У аснове сэрвісу "Аплаці" ляжаць электронныя грошы і адсутнічае прывязка да банкаўскай плацёжнай карткі.

Перавагі сэрвісу для бізнесу

Адсутнасць камісіі за эквайрынг, так як усе разлікі адбываюцца з выкарыстаннем электронных грошай (Пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь № 201);
Iнтэграцыя з касавымі сістэмамі і інтэрнэт-крамамі;
Iмгненная працэдура аплаты;
Віртуалізацыя картак лаяльнасці – скарачэнне выдаткаў на ідэнтыфікацыю і эмісію картак;
Павелічэнне кліентскай базы;
Магчымасць правядзення разнастайных рэкламных і матывацыйных кампаній за кошт зэканомленых сродкаў.
Асабісты кабінет "Аплаці-Бізнес"

 

Тарыфы

Для кліентаў ААТ "Белінвестбанк"

*пры пералічэнні грашовых сродкаў на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, адкрыты ў ААТ "Белінвестбанк"

Юрыдычныя асобы 0,4 % ад сумы пералічаных грашовых сродкаў
Індывідуальныя прадпрымальнікі 0,5 % ад сумы пералічаных грашовых сродкаў

 

Для кліентаў іншых банкаў

*пры пералічэнні грашовых сродкаў на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, адкрыты ў іншым банку

Юрыдычныя асобы 0,45 % ад сумы пералічаных грашовых сродкаў
Індывідуальныя прадпрымальнікі 0,55 % ад сумы пералічаных грашовых сродкаў

Камісія спаганяецца ў адпаведнасці з пунктам 1.22-3.2 Зборніка памераў платы (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляюцца ААТ "Белінвестбанк" у апошні працоўны дзень месяца і толькі ў выпадку наяўнасці ў справаздачным перыядзе плацяжоў, прынятых з дапамогай сэрвісу "Аплаці".

Абаненцкая плата і іншыя плацяжы адсутнічаюць.

   
Кнопка перехода на другой сайт Сайт сістэмы разлікаў з выкарыстаннем электронных грошай "Аплаці"