Перайсці да зместу

ONLINE-інфармаванне

Паслуга «ONLINE-інфармаванне» - гэта паслуга дыстанцыйнага інфармавання па рахунках, адкрытых у банку, прапанаваная юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.

Пры заключэнні дагавора на аказанне паслугі тэкставыя паведамленні аб наступіўшых падзеях (здзейсненых аперацыях) будуць паступаць на нумар названага кліентам мабільнага тэлефона ў рэжыме рэальнага часу.

Дыстанцыйнае інфармаванне можа ажыццяўляцца па наступных падзеях:

  • паступленне грашовых сродкаў на банкаўскі рахунак кліента;

  • спісанне грашовых сродкаў з банкаўскага рахунку кліента;

  • усе перамяшчэнні грашовых сродкаў па банкаўскім рахунку кліента;

  • аб наяўнасці абмежаванняў па банкаўскім рахунку кліента;

  • аб зняцці абмежаванняў па банкаўскім рахунку кліента;

  • аб заканчэнні тэрміну банкаўскага ўкладу (дэпазіту);

  • аб надыходзе тэрмінаў плацяжоў па крэдытных дагаворах;

  • аб заканчэнні тэрміну прадастаўлення ў банк звестак па валютнай аперацыі.

У заяве аб прадастаўленні паслугі кліент можа самастойна вызначыць мінімальную суму аперацыі залічэння або спісання грашовых сродкаў, пры перавышэнні якой адбудзецца інфармаванне.

Інфармаванне пра набліжэнне тэрміну заканчэння дэпазітнага дагавора ажыццяўляецца разава за пяць каляндарных дзён, калi iншы парадак не прадугледжаны ў заяве. 

Па крэдытных дагаворах інфармаванне пра набліжэнне тэрміну плацяжу па асноўным доўгу і набліжэнні тэрміну плацяжу па працэнтах ажыццяўляецца разава за пяць каляндарных дзён, калi iншы парадак не прадугледжаны ў заяве. Інфармаванне аб наяўнасці пратэрмінаванага доўгу і наяўнасці пратэрмінаваных працэнтаў ажыццяўляецца штодзень з моманту ўзнікнення запазычанасці. Колькасць нумароў мабільных тэлефонаў і нумароў банкаўскага рахунку не абмежавана.

Інфармаванне аб заканчэнні тэрміну прадастаўлення ў банк звестак па валютнай аперацыі ажыццяўляецца штодзень на працягу 7 працоўных дзён пасля паступлення валютных сродкаў або разава ад 1 да 7 дзён да заканчэння тэрміну прадастаўлення звестак па валютнай аперацыі, калі іншы парадак не прадугледжаны ў заяве.

Парадак прадастаўлення юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам паслугі «ONLINE-інфармаванне» ў банку з'яўляецца неад'емнай часткай публічнай аферты, якая змяшчае ўмовы і парадак прадастаўлення паслугі інфармацыйнага абслугоўвання юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.

Для падключэння паслугі неабходна накіраваць у банк заяву на папяровым носьбіце ці ў форме электроннага дакумента з дапамогай сістэм Кліент-Банк і Інтэрнэт-банкінг.

   
Парадак ONLINE-інфармаванне
Заява аб прадастаўленні паслугі
Заява аб спыненні прадастаўленні паслугі
Змест SMS (PUSH) паведамленняў у рамках паслугі ONLINE-інфармаванне