Перайсці да зместу
bg-image

Адукацыйны праект "Сакрэты паспяховага бізнесу"

 

Адукацыйны праект "Сакрэты паспяховага бізнесу" – гэта моцны падмурак для росту вашага бізнесу, які стварае Белінвестбанк сумесна з вядучымі выкладчыкамі ў галіне дзелавой адукацыі на працягу 3-х гадоў.

Наша мэта – прадаставіць удзельнікам дзейсныя інструменты кіравання бізнесам і адпрацаваць іх на практыцы.

Практычна, плённа і эфектыўна – так праходзіць навучанне па нашых праграмах.

Відэасправаздачы па двух папярэдніх праектах

Першы паток адукацыйнага праекта
Другі паток адукацыйнага праекта

Запрашаем вас на трэці паток адукацыйнага праекта!

Сакрэты паспяховага бізнесу

Арганізатар:
ААТ "Белінвестбанк" і ТАА "АСЭСМЕНТ"

Перыяд правядзення:
9 лістапада – 9 снежня 2021 г.

Час правядзення:
18.00 - 22.00
аўторак, чацвер для г. Мінска
серада, пятніца для рэгіёнаў

Цана

ад 199 BYN

Праграма адукацыйнага праекта "Сакрэты паспяховага бізнесу"

1

Тэма:
Лiчбавая стратэгiя развiцця бiзнесу.

Выкладчык:
Святлана Барысевіч

2

Тэма:
Прававое поле: асновы для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Выкладчык:
Аляксандр Сцепаноўскі

3

Тэма:
Стратэгiчнае развiцце бiзнесу. Для чаго патрэбна стратэгiя?

Выкладчык:
Дзмiтрый Дзічкоўскі

4

Тэма:
Кіраванне фінансамі: асновы фінансаў і падаткаабкладання.

Выкладчык:
Вольга Іваненка

5

Тэма:
Антыкрызіснае кіраванне ва ўмовах новай рэальнасцi.

Выкладчык:
Марына Кiрый

6

Тэма:
Асабісты брэнд кiраўнiка. Камунiкацыя, як ключавы навык.

Выкладчык:
Вольга Бельская

7

Тэма:
Кіраванне продажамі. Праца з пярэчаннямі і эфектыўныя тэхнікі продажаў.

Выкладчык:
Iна Шчукiна

8

Тэма:
Англійская мова для ўсіх: з нуля і да профі.

Выкладчык:
Iрына Бацэнка

9-10

Профільныя заняткі на дзве тэмы са спісу:
- Эфектыўныя перамовы;
- Выбудоўванне сістэмы камунікацый бізнесу і эфектыўныя PR-кампаніі;
- Як разабрацца ў фінансах кампаніі;
- Аўтаматызацыя прадпрыемства і інтэрнэт-трансфармацыя арганізацыі.

Каляндар заняткаў для ўдзельнікаў

Фармат і адрасы правядзення адукацыйнага праекта "Сакрэты паспяховага бізнесу"

У Мінску

Вочна ў групе да 60 чалавек.

Аўдыторыя "Малахіт" гатэля Hampton by Hilton Minsk City Center, Талстога, 8.

У рэгіёнах

Для ўдзельнікаў Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцей – праз інтэрактыўную відэасувязь з выкладчыкам у групах да 30 чалавек па адрасах:

г. Брэст, вул. Маскоўская, 208-3;
г. Гродна, вул. Леніна, 5/2, каб.3;
г. Магілёў, вул. Ленінская, 63.

Для ўдзельнікаў Гомельскай і Віцебскай абласцей: у анлайн-фармаце (праз Zoom).

Telegram-канал і вебінарныя пакоі для анлайн-навучання.

7+1 прычына прайсці навучанне па праграме адукацыйнага праекта "Сакрэты паспяховага бізнесу"

1 ЯКАСЦЬ

Адны з найлепшых выкладчыкаў-практыкаў краіны. Іх акадэмічная падрыхтоўка (стажыроўкі і навучанне ў амерыканскіх і еўрапейскіх універсітэтах, бізнес-школах) і значны практычны вопыт кіраўніцкага кансультавання дазволяць правесці навучанне ўдзельнікаў на найвышэйшым узроўні.

2 ВЫНІК

На кожным занятку прадугледжана кейс-навучанне, нэтворкінг з удзельнікамі і выкладчыкамі праграмы, абмен вопытам, набыццё карысных кантактаў. Валодаючы прапанаваным наборам інструментаў, вы зможаце сістэматызаваць ваш бізнес, павысіць узровень сваёй канкурэнтнасці на рынку і павялічыць фінансавы вынік.

3 ПРАКТЫЧНАСЦЬ

Аптымальнае спалучэнне тэорыі і практыкі – 50/50.

4 ТЭХНАЛАГІЧНАСЦЬ

Заняткі пабудаваны з ужываннем гейміфікацыі і методыкі Action Learning (навучанне дзеяннем). Прадугледжана камунікацыя праз Telegram-чат па пытаннях навучання, відэазапіс заняткаў.

5 КАМФОРТ

Прадугледжана магчымасць сумяшчаць бізнес-навучанне з працай/кіраваннем кампаніяй. Высокатэхналагічныя аўдыторыі, якія дазваляюць выконваць сацыяльную дыстанцыю, рэгулярная санітарная апрацоўка, наяўнасць усіх патрэбных сродкаў абароны. Правядзенне прыемных кава-брэйкаў для ўдзельнікаў, наяўнасць бясплатнай паркоўкі.

6 ЭКАНОМІЯ

Аналагічныя прапановы па бізнес-навучанні маюць высокі кошт, што робіць нашу прапанову яшчэ больш цікавай і прывабнай для кожнага ўдзельніка.

7 БОНУСЫ

Шырокі пералік карысных бонусаў па Партнёрскай праграме дае ўдзельнікам дадатковыя магчымасці і робіць навучанне яшчэ больш прыемным.

+1 ГЭТА КРУТА!

Гэта будзе самае незвычайнае навучанне ў вашым жыцці, якое вы дакладна запомніце!

КОШТ навучання ў адукацыйным праекце

 
Бясплатна
 
199 BYN
 
99 BYN

 

Увага! Колькасць месцаў абмежавана!

Заяўкі прымаюцца да 01.11.2021 г.

Для ўдзелу ў конкурсным адборы запоўніце наступную анкету

Анкета

Партнёр праекта

ТАА "АСЭСМЕНТ" (ТМ ACADEM.BY) — кампанія, якая распрацоўвае і прапануе топ-менеджарам, кіраўнікам сярэдняга звяна і спецыялістам доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя праграмы навучання, якія адпавядаюць міжнародным стандартам.
ACADEM.BY валодае сучаснымі методыкамі і тэхналогіямі навучання – інтэрактыўнай адукацыйнай відэасістэмай, тэхналогіяй змешанага навучання (Blended learning), праводзіць бізнес-сімуляцыі CELEMI, выкарыстоўвае кейс-метады ў навучанні бізнес-дысцыплінам.
ACADEM.BY глыбока інтэгравана ў міжнародную сістэму адукацыі і валодае найбагацейшым рэсурсам – шматгадовымі партнёрскімі сувязямі ўнутры краіны і за яе межамі. Дзякуючы супрацоўніцтву і партнёрству з вядучымі бізнес-школамі Bled School of Management, the Chartered Institute of Marketing, IMD, Controller Akademie AG, вынік навучання заўсёды актуальны і запатрабаваны бізнес-супольнасцю.

Засталіся пытанні? Мы на сувязі!

Спецыялісты Цэнтра:
Вольга Слуцкая: +375 17 2395181
Галіна Папковіч: +375 17 2395182
Кіраўнік цэнтра падтрымкі і развіцця жаночага прадпрымальніцтва:
Вікторыя Байран: +375 17 2395180
г. Мінск, вул. Амуратарская, 4/2, офіс 504
Падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках
Кнопка перехода в группу в Facebook Кнопка перехода в Instagram Кнопка перехода в Youtube