Перайсці да зместу

Бяспечная здзелка

 

ААТ "Белінвестбанк" прапануе заключыць дагавор на адкрыццё і абслугоўванне дакументарнага акрэдытыва (у рамках прадукту "Бяспечная здзелка") шляхам акцэпту дагавора далучэння. Дагавор далучэння дазваляе ажыццяўляць заключэнне дагавораў на адкрыццё і абслугоўванне дакументарнага акрэдытыва без наведвання банка.

Умовы прадукта "Бяспечная здзелка"

-
Дакументарны ўнутраны акрэдытыў з браніраваннем;
-
Загададавец і бенефіцыяр - рэзідэнты Рэспублікі Беларусь;
-
Максімальная сума акрэдытыва - не абмежавана;
-
Валюта акрэдытыва - беларускія рублі;
-
Тэрмін дзеяння акрэдытыва - у адпаведнасці з умовамі дагавораў (кантрактаў) на набыццё тавараў (работ, паслуг);
-
Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў - браніраванне грашовых сродкаў у суме, неабходнай для выканання акрэдытыва, на рахунку, прызначаным для ўліку грашовых сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення разлікаў у форме акрэдытыва (іншае забеспячэнне не патрабуецца);
-
На рэшткі на рахунку, прызначаным для ўліку грашовых сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення разлікаў у форме акрэдытыва, банк налічвае працэнты.
З тарыфамі можна азнаёміцца ў Зборніку памераў платы (узнагароджанняў) за аперацыі, якія ажыццяўляюцца ААТ "Белінвестбанк" (глава 9 "Дакументарныя акрэдытывы").

Як заключыць дагавор?

Для заключэння дагавора на адкрыццё і абслугоўванне дакументарнага акрэдытыва (у рамках прадукту "Бяспечная здзелка") неабходна:
1
Азнаёміцца з умовамі дагавора;
2
Перайсці ў Інтэрнэт-Банкінг і запоўніць заяву на адкрыццё акрэдытыва;
3
У заяве на адкрыццё акрэдытыва ў полі "Дадатковая інфармацыя" абавязкова пазначыць: "Заява на адкрыццё акрэдытыва афармляецца ў рамках прадукту "Бяспечная здзелка";
4
Адкрыць рахунак, прызначаны для ўліку грашовых сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення разлікаў у форме акрэдытыва;
5
Пералічыць на рахунак, прызначаны для ўліку грашовых сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення разлікаў у форме акрэдытыва, грашовыя сродкі, неабходныя для выканання акрэдытыва (з прызначэннем плацяжу: "Грашовае пакрыццё па акрэдытыве "Бяспечная здзелка").