Перайсці да зместу
АФОРМІЦЬ ПРАДУКТЫ

ААТ «Белінвестбанк» прапаноўвае кліентам – юрыдычным асобам новую паслугу ў межах правядзення плацяжоў па ўзаемазвязаных рахунках «Cash-Pooling».

Паслуга «Cash-Pooling» прызначана для кліентаў, якія маюць сетку філіялаў і структурных падраздзяленняў, сетку даччыных кампаній, або створаных па прынцыпе холдынгу, якія абслугоўваюцца ў ААТ «Белінвестбанк» i якія жадаюць аб'яднаць свае рахункі ў адзіную сістэму - пул.

Для таго, каб скарыстаць гэтую паслугу, кліент павінен мець два і больш рахункі(аў) у ААТ «Белінвестбанк», абслугоўвацца з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг».

 

У ААТ «Белінвестбанк» паслуга «CashPooling» прадстаўлена двума спосабамі:

1. Правядзенне плацяжоў у межах адной юрыдычнай асобы – гэта аператыўнае выкарыстанне галаўной арганізацыяй грашовых сродкаў сваіх структурных падраздзяленняў, філіялаў.

Паслуга прызначана для арганізацый, якія маюць сетку філіялаў, структурных падраздзяленняў, якія абслугоўваюцца ў ААТ «Белінвестбанк».

Пры недастатковасцi грашовых сродкаў на рахунку галаўной арганізацыі для выканання плацежнага даручэння праграмным шляхам ажыццяўляецца падмацаванне з рахункаў філіялаў арганізацыі.

Для аказання паслугі Банк заключае з галаўной арганізацыяй кліента адпаведны дагавор.

2. Правядзенне плацяжоў у межах некалькіх юрыдычных асоб - гэта аператыўнае выкарыстанне грашовых сродкаў у межах холдынгу (групы юрыдычных асоб).

Паслуга прызначана для арганізацый, якія маюць даччыныя арганізацыі, а таксама групы юрыдычных асоб, якія абслугоўваюцца ў ААТ «Белінвестбанк».

Пры недастатковасцi грашовых сродкаў для выканання плацежнага дакумента праграмным шляхам ажыццяўляецца падмацаванне з «Майстар-рахунку», а пры недастатковасці грашовых сродкаў на «Майстар-рахунку», з «Рахункаў-удзельнікаў» даччыных арганізацый, іншых юрыдычных асоб.

Для аказання дадзенай паслугі Банк заключае з групай юрыдычных асоб адпаведны дагавор. 

Для кантролю выканання плацежных дакументаў па «Рахунках-удзельніках» рэалізавана магчымасць устаноўкі штодзённых лімітаў на аўтаматычны пералік сродкаў з «Майстар-рахунку» на «Рахункі-ўдзельнікі» у межах устаноўленых лімітаў. Пры гэтым рэалізавана магчымасць ўстаноўкі розных лімітаў па розных «Рахунках-удзельніках».

 

Перавагі выкарыстання паслугі «Cash Pooling»:

  • Выкананне плацежных даручэнняў пры адсутнасці астатку на рахунку галаўной арганізацыі.

  • Адсутнасць неабходнасці пераносу сродкаў з рахункаў філіялаў на рахункі галаўной арганізацыі.

  • Аператыўнае кіраванне астаткамі на рахунках філіялаў, структурных падраздзяленняў.