Перайсці да зместу

Інтэрнэт-эквайрынг

АФОРМІЦЬ ПРАДУКТЫ

Інтэрнэт-эквайрынг – гэта паслуга, якая дазваляе ажыццяўляць аплату пакупак або паслуг плацежнай картай прама на вашым  сайце.

У цяперашні час гандаль з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт актыўна развіваецца ва ўсім свеце, з'яўляецца прывабным для пакупнікоў і прадастаўляе новыя магчымасці для рэалізацыі тавараў, работ (паслуг). Сучасны інтэрнэт-магазін – гэта не толькі сродак дэманстрацыі інфармацыі аб наяўнасці і асноўных спажывецкіх уласцівасцях тавару, а ў першую чаргу сродак продажу тавару. Прадавец атрымлівае магчымасць аператыўна ўсталёўваць кантакт з пакупніком і атрымліваць грашовыя сродкі за рэалізаваны тавар. Для пакупніка пашыраюцца магчымасці выбару тавараў і спосабаў аплаты, у тым ліку разліку з выкарыстаннем карткі.

На сённяшні дзень паслуга Інтэрнэт-эквайрынг ААТ “Белінвестбанк” дазваляе прымаць да аплаты карты міжнародных плацежных сістэм Visa і Mastercard, а таксама нацыянальнай плацежнай сістэмы БелКарт.

   
  Дакументы
Анкета кліента - індывідуальнага прадпрымальніка
Анкета кліента - юрыдычнай асобы
Заяўка на аказанне паслугі Інтэрнэт-эквайрынгу
Дагавор аб прадастаўленні паслуг эквайрынгу
Заява аб далучэнні да дагавора аб прадастаўленні паслуг эквайрынгу
Пералік дакументаў, неабходных для ідэнтыфікацыі арганізацыі гандлю (сэрвісу)
Патрабаванні Банка да Рэсурсу АТС
Зборнік памераў ўзнагароджання

Для далучэння паслугі “Інтэрнэт–эквайрынг” звяжыцеся з намі па тэл. (017) 239–89–00 або звярніцеся ў бліжэйшае да вас падраздзяленне ААТ “Белінвестбанк”, каб пакінуць заяўку.