Перайсці да зместу

Visa VirtualReality (Visa VR)

  • Зручная і практычная ў карыстанні
  • Анлайн-афармленне
  • Бяспечныя плацяжы ў сетцы Інтэрнэт

Visa VirtualReality (Visa VR) - гэта картка без фізічнага носьбіта (пластыка), якая прызначана для аплаты пакупак у інтэрнэце. Вы можаце замовіць віртуальную картку без звароту ў банк, з дапамогай паслугі Інтэрнэт-банкінг, Мабільны банкінг. Набыццё віртуальнай карткі, гэта:

  • Афармленне і атрыманне карткі ў рэжыме анлайн

  • Бяспечныя плацяжы ў сетцы Інтэрнэт

  • Простае папаўненне карткі праз інтэрнэт-банкінг, а таксама ў падраздзяленнях Банка

  • Класічны тып карткі (Visa Classic) за невялікую плату

  • Картка можа быць аформлена рэзідэнтам альбо нерэзідэнтам РБ, ужо зарэгістраваным карыстальнікам ДБО банка альбо якія з’яўляюцца ўдзельнікамі МСІ, якія ўжо маюць актываваную картку. 

Wave Wave Wave

Хутка і лёгка!

Аформіце карту і папаўняйце яе онлайн праз Інтэрнэт банкінг. Зарабляць грошы яшчэ ніколі не было так лёгка!
iphone

 

Як аформіць?

афармленне карткі ажыццяўляецца толькі з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг і Мабільны банкінг

 

   
  Плата за выпуск і абслугоўванне адной карткі Visa VR у каждай валюце на працягу тэрміну яе дзеяння
  не спаганяецца
  Плата за выпуск і абслугоўванне другой і наступнай карткі Visa VR у каждай валюце на працягу тэрміну яе дзеяння
  0,99 BYN
  Валюта рахунку
  BYN, USD, EUR, RUB
  Тэрмін дзеяння карткі
  да 1-го года
  Працэнтнае ўзнагароджанне па рахунку
  0,01%
  Доступ за мяжу
  па змаўчанні без збірання платы
  Доступ у Інтэрнэт
  падключэнне з выкарыстаннем сістэмы Інтэрнэт-банкінг / Мабільны банкінг без збірання платы
   
Выкарыстоўваецца пры афармленні асабістых картак Visa VirtualReality (Visa VR)
Дагавор (публічная аферта) аб парадку выпуску і выкарыстання віртуальнай банкаўскай плацежнай карткі Visa VirtualReality (Visa VR)

 

 

Важна ведаць

 
-
Сума расходных безнаяўных аперацый, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем Visa VR*, не можа перавышаць:
- у суткі — 3 000 BYN;
- у тыдзень — 5 000 BYN.
-
Картка выдаецца толькі пасля аплаты адпаведнага Ўзнагароджання, калі яго выплата прадугледжана Зборнікам платы.
-
Колькасць заявак на картку не можа перавышаць 10 штук (у кожнай валюце).

* Для Visa VR, намінаваных у замежнай валюце, сума расходных безнаяўных аперацый разлічваецца зыходзячы з курсаў валют па аперацыях з банкаўскімі плацежнымі карткамі ў банку, устаноўленых на дату здзяйснення аперацый.

Ўнясенне наяўных грашовых сродкаў на картку ў пунктах выдачы наяўных грашовых сродкаў ААТ "Белінвестбанк" Плата за кожную аперацыю - 1,00 бел. руб., 1,00 дол. ЗША, 1,00 Еўра, 200,00 рас. руб. у залежнасці ад валюты Рахункі
Выдача наяўных грашовых сродкаў у пунктах выдачы наяўных грашовых сродкаў ААТ "Белінвестбанк" па рэквізітах карткі ў межах астатку на рахунку з карткай 5% (мінімум 8,00 бел. руб., 5,00 дал. ЗША, 5,00 Еўра, 300,00 рас. руб. у залежнасці ад валюты Рахунка)

Поўны пералік тарыфаў па аперацыях з карткамі

1. Афармленне карткі Visa VR магчыма выключна праз сістэму дыстанцыйнага абслугоўвання Банку “Інтэрнэт-банкінг” і “Мабільны банкінг” (надалей – СДБО) шляхам выбару адпаведнага пункту кантэкстнага меню ў раздзеле “Карткі”.

2. Актывацыя карткі Visa VR адбываецца:

  • пры афармленні карткі з 8:00 да 22:00 – на працягу 6 гадзін;
  • пры афармленні карткі з 22:00 да 8:00 – пасля 9:00.

3. CVV2 накіроўваецца на нумар мабільнага тэлефона трымальніка пасля таго, як кліент пацвердзіць заяўку на картку, націснуўшы кнопку “Замовіць” у СДБО.

4. Прагляд рэквізітаў карткі (поўны нумар карткі, тэрмін дзеяння карткі) магчымы ў асабістым кабінеце карыстальніка СДБО.


Што такое СVV?
CVV2 (Card Verification Value) – 3-знакавая праверачная лічба, якая будзе запытана ў Кліента як дадатковы сродак ідэнтыфікацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Ці можна з дапамогай карткі Visa VR рабіць пакупкі ў замежных Інтэрнэт-крамах?
Так, з дапамогай карткі Visa VR можна рабіць пакупкі ў замежных Інтэрнэт-крамах. Звяртаем Вашую ўвагу на тое, што доступ за мяжу і ў сетку Інтэрнэт прадастаўляецца па змоўчанні, без збірання дадатковай камісіі і плацяжоў.

Ці даступна па віртуальнай картцы паслуга “SMS-паведамленнi”?
Паслуга “SMS-паведамленнi” даступна для трымальнікаў картак Visa VR на агульных умовах. Больш падрабязная інфармацыя пра паслугу” SMS-абвестка” знаходзіцца на сайце банка ў раздзеле “Аперацыі і дадатковыя паслугі” – “SMS-абвестка”

Чым адрозніваецца картка Visa VR ад звычайнай банкаўскай плацежнай карткі?
Віртуальную картку можна аформіць ТОЛЬКІ праз Інтэрнэт-банкінг. Віртуальная картка прызначана пераважна для ажыццяўлення Інтэрнэт-плацяжоў і не можа выкарыстоўвацца для ажыццяўлення аперацый у сетцы POS-тэрміналаў, плацежна-даведкавых тэрміналаў самаабслугоўвання (інфакіёскаў) і банкаматаў.

Ці можна папоўніць картку Visa VR?
Так, Visa VR можна папоўніць наступнымі спосабам:

  • наяўнымі грашовымі сродкамі ў пунктах выдачы наяўных грашовых сродкаў ААТ “Белінвестбанк” з выкарыстаннем рэквізітаў карткі.
  • з дапамогай пераліку грашовых сродкаў з карткі на картку.

Які тэрмін дзеяння карткі Visa VR?
Тэрмін дзеяння карткі 1 год.

Ці патрэбны ПІН пры выкарыстанні карткі Visa VR?
Не, аперацыі пакупкі тавараў і паслуг ў Інтэрнэце не патрабуюць увядзення ПІНу.

Што такое рэквізіты віртуальнай карткі?
Рэквізіты віртуальнай карткі, якія выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленні аперацый, складаюцца з:

  • нумара карткі – 16 знакаў;
  • тэрміна дзеяння карткі – месяц і год;
  • прозвішча, імя і імя па бацьку трымальніка карткі;
  • коду бяспекі (CVV2) – трохзнакавага коду, які накіроўваецца ў выглядзе SMS на нумар мабільнага тэлефона трымальніка карткі пасля таго, як кліент пацвердзіць афармленне заяўкі на картку.


Колькі трэба часу, каб картка Visa VR пачала працаваць?
Трымальнік можа скарыстацца карткай:

  • пры афармленні карткі з 8:00 да 22:00 – на працягу 6 гадзін;
  • пры афармленні карткі з 22:00 да 8:00 – пасля 9:00.
АФОРМІЦЬ КАРТУ