Перайсці да зместу
bg-image

Apple Pay

Аплачвайце пакупкі хутчэй і бяспечней
з карткай Белінвестбанка і Apple Pay
   
Apple Pay – гэта зручны і бяспечны спосаб аплаты ў крамах, прыкладаннях і на вэб-сайтах з дапамогай iPhone, Apple Watch, iPad і Mac.* Выкарыстоўвайце прылады, якія заўсёды ў вас пад рукой, каб хутка расплаціцца на касе. А яшчэ Apple Pay – гэта больш просты і бяспечны спосаб аплаты ў прыкладаннях і на вэб-сайтах, бо для гэтага не трэба рэгістравацца і запаўняць доўгія формы.
 

Дадаць картку ў Apple Pay вельмі проста.*

1. Адкрыйце прыкладанне Wallet.
2. Краніце значок “+” у правым верхнім куце.
3. Увядзіце код бяспекі, каб дадаць крэдытную або дэбетавую картку, прывязаную да вашага ўліковага запісу iTunes.
4. Або выберыце “Дадаць іншую картку” і адсканіруйце яе пры дапамозе камеры iPhone.

1. Адкрыйце прыкладанне Watch на iPhone.
2. Краніце "Wallet і Apple Pay" і выберыце "Дадаць крэдытную або дэбетавую картку".
3. Увядзіце код бяспекі, каб дадаць крэдытную або дэбетавую картку, прывязаную да вашага ўліковага запісу iTunes.
4. Або выберыце "Дадаць іншую картку" і адсканіруйце яе пры дапамозе камеры iPhone.

1. Адкрыйце Налады.
2. Краніце "Wallet і Apple Pay" і выберыце "Дадаць крэдытную або дэбетавую картку".
3. Увядзіце код бяспекі, каб дадаць крэдытную або дэбетавую картку, прывязаную да вашага ўліковага запісу iTunes.
4. Або выберыце "Дадаць іншую картку" і адсканіруйце яе пры дапамозе камеры iPad.

1. Адкрыйце Сістэмныя налады.
2. Зайдзіце ў раздзел "Wallet і Apple Pay" і выберыце "Дадаць картку".
3. Увядзіце код бяспекі, каб дадаць крэдытную або дэбетавую картку, прывязаную да вашага ўліковага запісу iTunes.
4. Або выберыце "Дадаць іншую картку" і адсканіруйце яе пры дапамозе камеры MacBook Pro.

 

Аплачвайце пакупкi хутчэй i бяспечней з Apple Pay

 
У крамах
З дапамогай Apple Pay можна расплачвацца ў крамах, рэстаранах, кіно, таксі, гандлёвых аўтаматах і многіх іншых месцах.
У прыкладаннях і на вэб-сайтах
Apple Pay – гэта хуткі спосаб аплаты ў Інтэрнэце і прыкладаннях. Вам больш не трэба рэгістравацца ў анлайн-крамах і запаўняць доўгія формы.
Apple Pay працуе ўсюды, дзе ёсць адзін з гэтых значкоў.

 

Як аплаціць пакупку з Apple Pay

1. Каб выкарыстоўваць картку па змаўчанні, пакладзіце палец на датчык Touch ID.
2. Утрымлівайце верхнюю частку iPhone побач з бескантактавай прыладай счытвання, пакуль на дысплеі не з'явіцца надпіс “Гатова” з галачкай.

1. Для выкарыстання карткі па змаўчанні двойчы націсніце бакавую кнопку.
2. Паглядзіце на iPhone, каб прайсці аўтэнтыфікацыю з дапамогай Face ID, або ўвядзіце пароль.
3. Утрымлівайце верхнюю частку iPhone побач з бескантактавай прыладай счытвання, пакуль на дысплеі не з'явіцца надпіс "Гатова" з галачкай.

1. Для выкарыстання карткі па змаўчанні двойчы націсніце бакавую кнопку.
2. Утрымлівайце дысплей Apple Watch побач з бескантактавай прыладай счытвання.
3. Пачакайце, пакуль не адчуеце лёгкую пульсацыю.

На iPhone, iPad і Apple Watch можна выкарыстоўваць Apple Pay для аплаты пакупак у прыкладаннях пры адлюстраванні Apple Pay ў якасці варыянта аплаты. Таксама прылады iPhone, iPad і камп'ютар Mac дазваляюць выкарыстоўваць Apple Pay для аплаты на вэб-сайтах у Safari.