Перайсці да зместу
bg-image

Garmin Pay

Garmin Pay – плацежны сэрвіс, які дазваляе здзяйсняць пакупкі з дапамогай гадзінніка кампаніі Garmin. Сэрвіс даступны для трымальнікаў картак Visa. Для правядзення аперацыі дастаткова проста прыкласці да тэрмінала свой гадзіннік.

Новая магчымасць – змена дызайну карткі!

Белінвестбанк стаў першым і адзіным беларускім банкам, які рэалізаваў магчымасць змяніць стандартны малюнак карткі Visa ў Garmin Pay на тэматычны.

Першая ў Беларусі калекцыя ад Белінвестбанка называецца “Героі”. На картках намаляваны пацешныя персанажы, якія, паводле задумкі, падораць кліентам банка добры настрой пры аплаце Garmin Pay.

 

Інструкцыя для змены дызайну карткі

     

Крок 1

У раздзеле "Карткі" прыкладанні "Мабільны банкінг" выберыце тую картку, дызайн якой вы хацелі б змяніць у вашым кашальку, і перайдзіце ва ўкладку "Налады".

 

Крок 2

У раздзеле "Дадаткова" звярніце ўвагу на новую ўкладку – "Змяніць дызайн карткі ў кашальку".

Менавіта з яе дапамогай можна выбраць новую вокладку для вашай карткі, якая будзе адлюстроўвацца ва ўсіх прыкладаннях для бескантактавай аплаты, у якія яна дададзена.

 

Крок 3

Пасля таго, як вы выканаеце пералічаныя дзеянні, сістэма паведаміць аб тым, што змена дызайну карткі прайшла паспяхова.

 

З гэтага моманту ваша картка Visa ў Garmin Pay будзе выглядаць ярка і арыгінальна!

 

Як прывязаць картку да Garmin Pay

Крок 1 Усталюйце прыкладанне Garmin Connect для сумяшчальных прылад на базе аперацыйных сістэм Android ці iOS;
Крок 2 У прыкладанні ў раздзеле Garmin Devices выберыце свой гадзіннік;
Крок 3 Клікніце на Garmin Pay і дадайце картку Белінвестбанка згодна з крокамі ў прыкладанні.
У момант дадання ў прыкладанне картка павінна быць актыўнай.

Як аплачваць пакупкі з дапамогай Garmin Pay?

   
Крок 1 актывуйце меню кашалька на гадзінніку;
Крок 2 увядзіце пры неабходнасці пароль, які быў зададзены пры стварэнні кашалька ў прыкладанні Garmin Connect;
Крок 3 выберыце картку для аплаты і паднясіце гадзіннік да тэрмінала з бескантактавым інтэрфейсам;
Крок 4 падчас куплі гадзіннік завібрыруе.
   

Частыя пытанні па Garmin Pay

 
Як даведацца, ці падтрымлівае мой гадзіннік Garmin Pay?

З актуальным пералікам прылад, якія падтрымліваюць сэрвіс Garmin Pay, можна азнаёміцца па спасылцы https://explore.garmin.com/en-US/garmin-pay/

 
Што рабіць у выпадку страты гадзінніка?

У выпадку страты гадзінніка неабходна выдаліць плацежную картку з прыкладанні Garmin Connect.