Перайсці да зместу
bg-image

Аплата бранзалетам Xiaomi
з карткамі Mastercard

Mi Smart Band 4 NFC – спецыяльная версія фітнес-бранзалета, якая падтрымлівае бескантактавую аплату па картцы Mastercard Белінвестбанка. Інавацыйны прадукт спалучае ў сабе не толькі функцыі фітнес-бранзалета – трэкінг актыўнасці і маніторынг пульсу, – але і магчымасць правядзення разлікаў у арганізацыях гандлю і сэрвісу – усюды, дзе прымаюць плацежныя карткі. З такім гаджэтам вы можаце аплачваць пакупкі адным рухам рукі.
Плаціць фітнес-бранзалетам бяспечна. У працэсе аплаты даныя плацежнай карткі не выкарыстоўваюцца, а замяняюцца на спецыяльны токен.

Як падключыць картку?

У прыкладанні Mi Fit
Крок 1 Усталюйце на ваш смартфон прыкладанне Mi Fit з AppStore або Google. Play і актывуйце ў ім уліковы запіс Mi Fit з рэгіёнам/краінай "Беларусь".
Крок 2 Актывуйце Mi Smart Band 4 NFC c дапамогай прыкладння Mi Fit.
Крок 3 Ва ўкладцы "Прылады" выберыце "Фітнес-бранзалет Mi Smart Band 4 NFC".
Крок 4 Перайдзіце ва ўкладку "Банкаўская картка" і запоўніце даныя вашай карткі.
Крок 5 Пацвердзіце аўтарызацыю праз SMS-паведамленне.

Як аплачваць пакупкі?

Крок 1 Актывуйце бранзалет, націснуўшы на сэнсарную кнопку ўнізе экрана.
Крок 2 У меню выберыце раздзел "Карткі".
Крок 3 Націсніце на стрэлку, актываваўшы картку аплаты і паднясіце бранзалет да плацежнага тэрмінала.