Перайсці да зместу

Грашовыя пераводы

Грашовыя пераводы - гэта бяспечны і аператыўны спосаб перадачы пэўнай сумы грашовых сродкаў ад адной асобы на карысць другой. Пераводы магчыма ажыццявіць як у нацыянальнай, так і замежнай валютах, як у межах Рэспублікі Беларусь, так і за яе межы (міжнародныя пераводы). Асаблівасць банкаўскіх пераводаў - паступленне грашовых сродкаў атрымальніку ў тэрмін ад адной хвіліны да некалькіх працоўных дзён наяўнымі сродкамі або залічэннем на рахунак.

Міжнародны грашовы перавод - гэта аптымальнае рашэнне пры неабходнасці атрымаць або перавесці грошы за мяжу, на вялікія адлегласці або ў тэрміновым парадку. Сістэмы міжнародных пераводаў, якія ажыццяўляюцца ААТ «Белінвестбанк», а таксама ўмовы іх ажыццяўлення пададзены ў табліцы:

Інфармацыя аб міжнародных сістэмах грашовых пераводаў

Умовы ажыццяўлення пераводаў S.W.I.F.T «Вестэрн Юніён» «Залатая Карона»

1. Валюта переводаў:

Долары ЗША, Еўра, Польскі злоты, Фунт стэрлінгаў, Швейцарскі франк, Расійскі рубель

Долары ЗША.

Долары ЗША, Еўра, Расійскія рублі.

2. Тэрмін, на працягу якога паступае перавод:

Ад аднаго да некалькіх дзён (у залежнасці ад колькасці банкаў, якія ўдзельнічаюць у ланцужку, у якую краіну ідзе перавод).

Ад некалькіх хвілін да некалькіх дзён (у залежнасці ад віду пераводу: «Тэрміновы», «12 гадзін»).

Ад некалькіх хвілін да некалькіх дзён (у залежнасці ад краіны і банка атрымальніка).

3. Дадатковыя платы, акрамя ўстаноўленай камісіі за перавод:

Спаганяецца камісійнае ўзнагароджанне за афармленне плацежнай інструкцыі на міжнародны перавод.

Для адпраўкі сум, большых за 3 000 долараў ЗША, у кожным наступным інтэрвале ў 500 долараў ЗША да платы за адпраўленне пераводу дадаецца 20 долараў ЗША;

 

4. Дадатковыя паслугі сістэм:

У выпадку адсутнасці карэспандэнцкага рахунку ў валюце, неабходнай для ажыццяўлення пераводу, існуе магчымасць ажыццявіць перавод з канверсіяй. У гэтым выпадку выкарыстоўваецца курс замежнага банка, + да нашай камісіі адпраўнік выплачвае камісію замежнага банка.

Паслуга «Хуткі плацёж» - гэта грашовы перавод на адрас арганізацыі, зарэгістраванай у сістэме Вестэрн Юніён.

 

5. Максімальная сума переводу:

Няма абмежаванняў.

5 000 долараў ЗША.

- 20 000 дол.ЗША;
- 15 000 Еўра;
- 600 000 рас.руб.
Макс. сума ў Абхазію – 200 000 рас.руб;
Макс. сума ў Турцию – 10 000 дол.ЗША.

6. Тэрмін захоўвання пераводу (перыяд, на працягу якога можна атрымаць і адклікаць грашовыя сродкі):

Да моманту залічэння грашовых сродкаў на рахунак атрымальніка Адклікаць перавод можна да моманту выплаты атрымальніку.

На працягу 45 дзён перавод актыўны, пасля заканчэння дадзенага перыяду ён змяшчаецца ў архіў.

На працягу 60 дзён з даты адпраўкі перавод. Пасля заканчэння гэтага тэрміну перавод становіцца не актыўным для атрымання, вяртання ці ўнясення зменаў. Для актывацыі дадзенага пераводу неабходна звяртацца ў Інфармацыйны цэнтр Сістэмы.

7. У якія рэквізіты пераводу можна ўносіць змены і якая спаганяецца камісія за ўнясенне змен:

Змены можна ўносіць ва ўсе даныя і рэквізіты атрымальніка. Калі змяняецца банк, афармляецца як вяртанне і накіроўваецца новы перавод. Калі перавод затрымаюць для дадатковага запыту або ўдакладнення рэквізітаў (расследаванне, памылка ў рэквізітах), з адпраўшчыка спаганяецца камісійнае ўзнагароджанне нашага банка (п. 8.28) і камісія замежнага банка (ад 50 $ / Еўра).

Імя, прозвішча атрымальніка, імя прозвішча адпраўніка, краіна прызначэння пераводу, сума пераводу i плата за перавод.

Прозвішча, імя, імя па бацьку атрымальніка і тэлефон атрымальніка.

8. Асаблівасці пераводу:

Пры ажыццяўленні пераводу ў Расійскую Федэрацыю абавязкова неабходна пазначаць код Валютнай Аперацыі.

 

Тарыфы сістэмы ў некаторых банках-удзельніках сістэмы могуць адрознівацца. Памер узнагароджання за адпраўленне пераводу разлічваецца сістэмай аўтаматычна. Іншыя абмежаванні вызначаюцца Правіламі сэрвісу «Залатая Карона - Грашовыя Пераводы», заканадаўствам краін атрымальніка пераводу і ўсталёўваюцца праграмнымі метадамі.

9. Дакументы, неабходныя для адпраўлення і атрымання пераводу:

Дакумент, які сведчыць асобу. Банк атрымальніка, рэквізіты атрымальніка.

Дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца). Пры ажыццяўленні «Хуткага плацяжу» кліент падае дакументы для ажыццяўлення структурнымі падраздзяленнямі функцый агентаў валютнага кантролю. Дакументы павінны змяшчаць інфармацыю пра найменне бенефіцыяра, кошту падлеглых аплаце ў замежнай валюце тавараў і / або паслуг, прызначэння плацяжу.

Дакумент, які сведчыць асобу.

Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце атрымаць у Кантакт-цэнтры па нумарах тэлефона 146 або 8 (017) 239-0-239.

Увазе кліентаў банка

Паважаныя кліенты, каб пазбегнуць выпадкаў адсутнасці неабходнай сумы грашовых сродкаў у касе банка пры атрыманні вамі грашовых пераводаў без адкрыцця рахунку, пераканаўча просім не пазней за 12 гадзін дня, які папярэднічае дню атрымання пераводу, інфармаваць па тэлефоне структурнае падраздзяленне банка, выбранае вамі для здзяйснення дадзенай аперацыі. З інфармацыяй пра нумары тэлефонаў структурных падраздзяленняў банка вы можаце азнаёміцца тут.

Паведамляем нумары асабовых рахункаў банка, прызначаных для залічэння і наступнай выплаты фізічным асобам грашовых пераводаў без адкрыцця рахунку (праз касу банка):

для выплаты рэзідэнтам*

BY93BLBB38190000000000100468 для BYN

BY44BLBB38190000000000100477 для EUR

BY87BLBB38190000000000100479 для RUB

BY33BLBB38190000000000100481 для USD

для выплаты нерэзідэнтам**

BY66BLBB38190000000000100469 для BYN

BY17BLBB38190000000000100478 для EUR

BY60BLBB38190000000000100480 для RUB

BY06BLBB38190000000000100482 для USD

* рэзідэнты — фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;

** нерэзідэнты - замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія не маюць пасведчання на права жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.