Перайсці да зместу

Абслугоўванне фізічных асоб па папярэднім запісе

 

З 30.03.2020 Вы можаце ў буднія дні з 9:00 да 18:00 ажыццявіць папярэдні запіс на абслугоўванне да спецыялістаў рознічнага кірунку бізнесу.
Цяпер калі неабходна адкрыць уклад, аформіць крэдыт, дэпазіт або плацежную картку, Вы можаце папярэдне запісацца да спецыяліста рознічнага бізнесу і прыйсці ў аддзяленне банка к пэўнаму часу. Такім чынам, у выпадку, калі ў офісе банка ў гэты час будзе мнагалюдна і ўтворыцца чарга, Вы зможаце без чакання атрымаць поўны комплекс паслуг, пазбегнуўшы лішніх кантактаў з людзьмі навокал.

Як запісацца на абслугоўванне ў офісы ААТ "Белінвестбанк"

Запісацца на абслугоўванне ў структурныя падраздзяленні банка, якія знаходзяцца ў Мінску і Мінскай вобласці, можна па адзіным даведачным нумары Кантакт-Цэнтра 146 або +375 17 239-02-39.
У офісы ААТ "Белінвестбанк" па абласцях папярэдні запіс кліентаў на абслугоўванне да спецыялістаў рознічнага бізнесу ажыццяўляецца па тэлефонах:
-
у Брэсцкай вобласці – +375 162 27-42-57
-
у Віцебскай вобласці – +375 212 29-75-12
-
у Гомельскай вобласці – +375 232 79-10-07
-
у Гродзенскай вобласці – +375 152 79-02-45
-
у Магілёўскай вобласці – +375 29 153-17-52
Дадзенае новаўвядзенне не закране разлікова-касавага абслугоўвання кліентаў і валютна-абменных аперацый. Дадзеныя аперацыі, як і раней, будуць арганізаваны ў парадку чаргі.

 

Ёсць пытанні па прадуктах і паслугах?

Атрымаць інфармацыю аб прадуктах і паслугах банка Вы можаце па тэлефонах Кантакт-цэнтра: 146 і +375 17 239-02-39, з дапамогай сэрвісу "Анлайн-кансультант" на сайце банка або у сістэме "Інтэрнэт-банкінг".