Перайсці да зместу

Анлайн-заяўка на крэдыт

ААТ «Белінвестбанк» прапануе аформіць анлайн-заяўку на крэдыт на спажывецкія патрэбы праз сістэму дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання «Інтэрнэт-банкінг».

Дадзеная паслуга даступная для кліентаў Банка, зарэгістраваных у сістэме Інтэрнэт-банкінг.

Для афармлення анлайн-заяўкі на крэдыт Вам трэба:

  1. увайсці ў сістэму Інтэрнэт-банкінг (увесці свой логін і пароль);
  2. ва ўкладцы «Крэдыты» выбраць «Анлайн-заяўка на крэдыт»;
  3. выбраць крэдытны прадукт і падлічыць сваю крэдытаздольнасць;
  4. запоўніць анкету кліента;
  5. перадаць анлайн-заяўку на крэдыт у Банк.

Увага! Калі Вы не з’яўляецеся кліентам Банка і карыстальнікам сістэмы інтэрнэт-банкінг, Вы можаце аформіць папярэднюю заяўку на крэдыт.

Пасля таго, як заяўка на крэдыт паступіць у Банк, на працягу працоўнага дня з Вамі звяжацца супрацоўнік Банка для пацверджання аформленай заяўкі і ўзгаднення даты і часу прадастаўлення Вамі дакументаў (дакумент, які пацвердзіць Вашую асобу, даведку аб прыбытках, згоду на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра НБ РБ). Заяўкі, якія паступілі ў выхадныя, святочныя дні, а таксама ў непрацоўны час апрацоўваюцца ў першы працоўны дзень, які ідзе за днём падачы заяўкі.

Падраздзяленні банка, якія аказваюць дадзеныя паслугі