Перайсці да зместу

Аперацыі па ўкладах, дэпазітах

Папаўненне ўкладаў (дэпазітаў) ажыццяўляецца ў любым структурным падраздзяленні ААТ "Белінвестбанк", а таксама ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг", дадатку "Мабільны банкінг", праз старонку анлайн-сэрвісаў ААТ "Белінвестбанк", ці праз АІС "Разлік" (АРІП). Папаўненне ўкладу (дэпазіту) ў беларускіх рублях і (або) замежнай валюце можа здзяйсняць трэцяя асоба.

Для выканання аперацыі ўзносу сродкаў на ўклад (дэпазіт) і (або) бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях касір (спецыяліст па аперацыйна-касавай рабоце) запытвае пашпарт альбо нумар пашпарта ўладальніка рахунку для пошуку дагавора.
Для выканання аперацыі ўзносу сродкаў на ўклад (дэпазіт) і (або) бягучы (разліковы) рахунак трэцяй асобы ў замежнай валюце, фізічная асоба прад'яўляе дакумент, які сведчыць асобу, і паведамляе нумар рахунку (бягучага і (або ўкладнога)) і прозвішча, імя і імя па бацьку ўладальніка рахунку .

У выпадку папаўнення на суму звыш 1000 базавых велічынь, прад’яўленне дакумента, які сведчыць асобу, абавязковае!

Частковае зняцце з укладу (дэпазіту) і (або) з бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку (калі дадзеная аперацыя прадугледжана ўмовамі дагавора), можна здзейсніць:

  • у любым структурным падраздзяленні ААТ "Белінвестбанк" пры прад’яўленні пашпарта ці іншага дакумента, які сведчыць асобу (пасведчанне бежанца, від на жыхарства);

  • у сістэме "Інтэрнэт-банкінг" ці дадатку "Мабільны банкінг" шляхам пераліку грашовых сродкаў на банкаўскую плацежную картку, іншы ўклад (дэпазіт), бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак.

Закрыць уклад (дэпазіт) і (або) бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак можна ў любым аддзяленні банка пры прад’яўленні пашпарта ці іншага дакумента, які сведчыць асобу (пасведчанне бежанца, від на жыхарства). Закрыццё укладу (дэпазіту), адкрытага ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг"/дадатку "Мабільны банкінг", можна ажыццявіць дыстанцыйна.

Налічэнне працэнтаў: працэнты на суму ўкладу (дэпазіту) і бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак налічваюцца ў апошні працоўны дзень месяца і разлічваюцца зыходзячы з рэштаў па ўкладному (дэпазітнаму) і бягучаму (разліковаму) банкаўскіх рахунках на пачатак аперацыйнага дня. Пры налічэнні працэнтаў апошні працоўны дзень месяца, а таксама выхадныя і святочныя дні месяца, абвешчаныя ва ўстаноўленым парадку непрацоўнымі, якія супадаюць з апошнім (-і) днём (днямі) месяца, далучаюцца да наступнага справаздачнага перыяду.

Калі тэрмін (дата) вяртання ўкладу (дэпазіту) выпадае на непрацоўны дзень (выхадны, дзяржаўнае свята ці святочны дзень, абвешчаны ва ўстаноўленым парадку непрацоўным), вяртанне ўкладу (дэпазіту) ажыццяўляецца ў першы наступны за ім працоўны дзень. Пры гэтым налічэнне працэнтаў па ўкладзе (дэпазіту) з даты вяртання ўкладу (дэпазіту) па дзень, які папярэднічае фактычнаму вяртанню ўкладу (дэпазіту), ажыццяўляецца па стаўцы Дагавора.

   
Подразделения банка, оказывающие данные услуги