Перайсці да зместу

На пазачарговым агульным Cходзе акцыянераў прыняты змяненні ў лакальныя прававыя акты банка

Пазачарговы агульны Сход акцыянераў ААТ «Белінвестбанк» у завочнай форме адбыўся 8 верасня 2021 года. У Сходзе прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць у сукупнасці 97,9 % галасоў ад агульнай колькасці галасоў, якія маюць права на ўдзел у галасаванні.

Рашэнні па парадку дня прыняты аднагалосна.

У прыватнасці, агульным Сходам прыняты змяненні ў Статут і Палажэнне аб Назіральным савеце адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк»*.

У названыя лакальныя прававыя акты банка ўнесены змяненні ў адпаведнасці са змяненнямі заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць гаспадарчых таварыстваў Рэспублікі Беларусь, а таксама далейшага ўдасканалення парадку прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў у практычнай дзейнасці банка.

* – Змяненні ў Статут і Палажэнне аб Назіральным савеце адкрытага акцыянернага таварыства «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі «Белінвестбанк» уступаюць у сілу з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі Нацыянальным банкам адпаведных змяненняў у Статут банка.