Перайсці да зместу

Аб правядзенні пазачарговага агульнага Сходу акцыянераў ААТ "Белінвестбанк"

Да ўвагі акцыянераў банка!

Пазачарговы агульны Сход акцыянераў ААТ "Белінвестбанк" (далей – агульны Сход) праводзіцца па ініцыятыве Назіральнага савета банка ў вочнай форме 8 кастрычніка 2021 г., у 15.00 у памяшканні ААТ "Белінвестбанк" па адрасе: г. Мінск, пр-т Машэрава, 29 (зал Праўлення).

Парадак дня агульнага Сходу:

1. Аб працэдурных пытаннях

2. Аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Назіральнага савета ААТ "Белінвестбанк"

3. Аб выбранні новага саставу Назіральнага савета ААТ "Белінвестбанк"

Форма галасавання па пытаннях парадку дня агульнага Сходу – бюлетэнямі, у тым ліку па пытанні выбрання членаў Назіральнага савета банка – кумулятыўным галасаваннем.

Дата фарміравання рэестра акцыянераў для складання спіса асоб, якія маюць права на ўдзел у агульным Сходзе ‒ 23 верасня 2021 г.

Дата заканчэння прыёму прапаноў у парадак дня агульнага Сходу і прапаноў аб вылучэнні кандыдатаў у састаў Назіральнага савета, які выбіраецца, ад акцыянераў, якія маюць права на ўнясенне адпаведных прапаноў у парадку, устаноўленым Статутам ААТ "Белінвестбанк", ‒ 27 верасня 2021 г.

Рэгістрацыя асоб, якія маюць права на ўдзел у агульным Сходзе, будзе праводзіцца з 13.45 да 14.45 па месцы правядзення агульнага Сходу пры прад’яўленні імі дакументаў, якія сведчаць асобу (прадстаўнікамі акцыянераў – таксама дакументаў, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы на ўдзел у агульным Сходзе).

Асобы, якія маюць права на ўдзел у агульным Сходзе, могуць азнаёміцца з дакументамі па пытаннях парадку дня агульнага Сходу (парадак дня агульнага Сходу з указаннем фармуліровак праектаў рашэнняў па пытаннях парадку дня, формы і тэкст бюлетэняў для галасавання па пытаннях парадку дня, звесткі аб вылучаных кандыдатах у Назіральны савет банка, які выбіраецца) пры асабістым звароце ў банк (г. Мінск, пр-т Машэрава, 29, аддзел карпаратыўнага кіравання) і яго дырэкцыі са дня паведамлення аб правядзенні агульнага Сходу ў працоўныя дні з 9.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00.

Адрасы дырэкцый банка:

  • дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па г. Мінску і Мінскай вобласці – г. Мінск, вул. Калектарная, 11-2;

  • дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па Брэсцкай вобласці – г. Брэст, вул. Савецкая, 50-10;

  • дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па Віцебскай вобласці – г. Віцебск, вул. Леніна, 22;

  • дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па Гомельскай вобласці – г. Гомель, вул. Савецкая, 7;

  • дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па Гродзенскай вобласці – г. Гродна, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 92;

  • дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па Магілёўскай вобласці – г. Магілёў, вул. Першамайская, 29а.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: (8 017) 239 01 05, 289 28 30.