Перайсці да зместу

Аб правядзенні пазачарговага агульнага Сходу акцыянераў ААТ "Белінвестбанк"

Да ўвагі акцыянераў банка!

Пазачарговы агульны Сход акцыянераў ААТ "Белінвестбанк" (далей – агульны Сход) праводзіцца па ініцыятыве Назіральнага савета банка ў завочнай форме 22 кастрычніка 2021 г. у 9.00 у памяшканні ААТ "Белінвестбанк" па адрасе: г. Мінск, пр-т Машэрава, 29.

Парадак дня агульнага Сходу:

1. Аб выбранні сакратара пазачарговага агульнага Сходу акцыянераў ААТ "Белінвестбанк".

2. Аб павелічэнні памеру статутнага фонду адкрытага акцыянернага таварыства "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк".

Форма галасавання па пытаннях парадку дня агульнага Сходу ‒ бюлетэнем для завочнага галасавання.

Дата фарміравання рэестра акцыянераў для складання спіса асоб, якія маюць права на ўдзел у агульным Сходзе ‒ 8 кастрычніка 2021 г.

Дата заканчэння прыёму прапаноў у парадак дня агульнага Сходу ад акцыянераў, якія маюць права на ўнясенне адпаведных прапаноў у парадку, устаноўленым Статутам ААТ "Белінвестбанк", ‒ 11 кастрычніка 2021 г.

Асобы, якія маюць права на ўдзел у агульным Сходзе, могуць азнаёміцца з дакументамі да агульнага Сходу (парадак дня агульнага Сходу з указаннем фармуліровак праектаў рашэнняў па пытаннях парадку дня, форма і тэкст бюлетэня для завочнага галасавання) і атрымаць бюлетэнь для завочнага галасавання пад роспіс пры асабістым звароце ў банк (г. Мінск, пр-т Машэрава, 29) і яго дырэкцыі з дня паведамлення аб правядзенні агульнага Сходу па 15 кастрычніка 2021 г. уключна ў працоўныя дні з 9.00 да 12.00 і з 14.00 да 16.00.

Запоўненыя бюлетэні для завочнага галасавання павінны быць прадстаўлены асобамі, якія маюць права на ўдзел у агульным Сходзе, у адрас ААТ "Белінвестбанк": 220002, г. Мінск, пр-т Машэрава, 29, па пошце або кур’ерам па 19 кастрычніка 2021 г. уключна.

Лічыцца, што асоба прыняла ўдзел у агульным Сходзе, калі яе запоўнены бюлетэнь для завочнага галасавання прадстаўлены ў ААТ "Белінвестбанк" ва ўказаным парадку.

Адрасы дырэкцый банка:

  • дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па г. Мінску і Мінскай вобласці – г. Мінск, вул. Калектарная, 11-2;

  • дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па Брэсцкай вобласці – г. Брэст, вул. Савецкая, 50-10;

  • дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па Віцебскай вобласці – г. Віцебск, вул. Леніна, 22;

  • дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па Гомельскай вобласці – г. Гомель, вул. Савецкая, 7;

  • дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па Гродзенскай вобласці – г. Гродна, вул. Савецкіх пагранічнікаў, 92;

  • дырэкцыя ААТ "Белінвестбанк" па Магілёўскай вобласці – г. Магілёў, вул. Першамайская, 29а.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: (8 017) 239 01 05, 289 28 30.