Перайсці да зместу

Прынята рашэнне аб павелічэнні статутнага фонду ААТ "Белінвестбанк"

Пазачарговы агульны Сход акцыянераў ААТ "Белінвестбанк" у завочнай форме адбыўся 22 кастрычніка 2021 г. У Сходзе прынялі ўдзел акцыянеры, якія валодаюць у сукупнасці 98,9032% галасоў ад агульнай колькасці галасоў, якія маюць права на ўдзел у галасаванні. Рашэнні па парадку дня прыняты аднагалосна.

У прыватнасці, агульным Сходам прынята рашэнне аб павелічэнні статутнага фонду ААТ "Белінвестбанк" (далей – Банк) шляхам эмісіі акцый дадатковага выпуску, якія размяшчаюцца шляхам правядзення закрытай падпіскі*. Запланаваны аб'ём дадатковага выпуску акцый – 50 500 000 (пяцьдзясят мільёнаў пяцьсот тысяч) беларускіх рублёў.

 Перавышэнне планаванага аб'ёму дадатковага выпуску не прадугледжваецца, дагаворы закрытай падпіскі на акцыі Банка на набыццё акцый дадатковага выпуску, якія перавышаюць планаваны аб'ём, заключацца не будуць. У выпадку недасягнення планаванага аб'ёму эмісіі дагаворы закрытай падпіскі заключаюцца ў аб'ёме пададзеных заяў.

Акцыянеры, якія валодаюць простымі (звычайнымі) і іншымі акцыямі, якія галасуюць, адкрытага акцыянернага таварыства “Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк", маюць пераважнае права на набыццё акцый дадатковага выпуску ўколькасці, прапарцыянальнай колькасці акцый, што належаць ім, па стане на дату прыняцця рашэння аб дадатковым выпуску акцый Банка.

Рэалізацыя акцыянерамі пераважнага права на набыццё акцый дадатковага выпуску ажыццяўляецца 15 лістапада 2021 г. з 10.00 да 14.00 па адрасе: г. Мінск, праспект Машэрава, 29, каб.706.

Унясенне грашовых сродкаў па дагаварах закрытай падпіскі на акцыі Банка, якія заключаны ў парадку рэалізацыі акцыянерамі пераважнага права на набыццё акцый дадатковага выпуску, ‒ не пазней за 15 лістапада 2021 г.

Датай унясення грашовага ўкладу ў статутны фонд Банка лічыцца дата паступлення грашовых сродкаў на карэспандэнцкі рахунак банка, у якім адкрыты часовы рахунак.

Акцыянеры, якія жадаюць ажыццявіць сваё пераважнае права на набыццё акцый дадатковага выпуску, прадстаўляюць у Банк заяву на пакупку акцый з прыкладаннем выпіскі аб стане рахунку “дэпо” на дату падачы заявы на пакупку акцый Банка.    

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: (8-017) 289-28-30, 239-55-34, 239-55-36, 239-02-54.

* Умовы павелічэння памеру статутнага фонду адкрытага акцыянернага таварыства "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі "Белінвестбанк" шляхам эмісіі акцый дадатковага выпуску, якія размяшчаюцца шляхам правядзення закрытай падпіскі.